5-я а́рмія (5А) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (першага і другога фарміравання), злучэнняў, частак Рускай імператарскай арміі падчас першай сусветнай вайны.

Склад Палявое ўпраўленне (штаб 5А) было ўтворана ў ліпені 1914 года пры штабе Маскоўскай вайсковай акругі. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Дзвінску. Ліквідаваны ў пачатку 1918 года.

Склад арміі ў ліпені 1914 года: XXV армейскі корпус XIX армейскі корпус V армейскі корпус XVII армейскі корпус Да 5 жніўня 1914 года 5-я армія знаходзілася ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту.

У чэрвені 1915 года ў сувязі з пагрозай германскага наступу на гарады Мітава, Вільні, са злучэнняў і частак, якія знаходзіліся ў Рыга — Шавельскім раёне, была сфарміравана 5-я армія (другога фарміравання), а злучэнні і часці 5-й арміі (першага фарміравання) перададзены ва 2-ю армію.

На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе: XIV армейскі корпус XVII армейскі корпус XIX армейскі корпус XXVII армейскі корпус XXXVII армейскі корпус XLV армейскі корпус I кавалерыйскі корпус

У складзе Першае фарміраванне: Паўднёва-Заходняга фронту (ліпень — верасень 1914) Паўночна-Заходняга фронту (верасень 1914 — чэрвень 1915) Другое фарміраванне: Паўночна-Заходняга фронту (чэрвень — жнівень 1915) Паўночнага фронту (жнівень 1915 — пачатак 1918)

Баявыя дзеянні У перыяд Першай сусветнай вайны армія прыняла ўдзел у няўдалай наступальнай аперацыі па прарыву эшаланаванай абароны праціўніка — Нарачанскай аперацыі Паўночнага і Заходняга франтоў з 5 па 17 сакавіка 1916 года. 8-12 сакавіка армія наносіла ўдар сіламі 13-га, 28-га і 37-га армейскіх карпусоў (дзве ўдарныя групы пад камандаваннем генералаў І. К. Гандурына і У. А. Слюсарэнка) ад Якабштата на Панявеж. Прарваць абарону ворага рускія войскі не змаглі. Страты 5-й арміі дасягнулі 38 тыс.чал.

Камандуючыя 19.07.1914—14.01.1915 — генерал ад кавалерыі Павел Адамавіч Плеве 14.01.1915—08.06.1915 — генерал ад інфантэрыі Аляксей Яўграфавіч Чурын 08.06.1915—06.12.1915 — генерал ад кавалерыі Павел Адамавіч Плеве 06.12.1915—30.01.1916 — генерал ад інфантэрыі Уладзіслаў Напалявонавіч Клямбоўскі 30.01.1916—06.02.1916 — генерал ад інфантэрыі Аляксей Мікалаевіч Курапаткін 21.02.1916—04.08.1916 — генерал ад кавалерыі Васіль Іосіфавіч Гурко жнівень 1916 ЧВА К1А, генерал ад інфантэрыі Уладзімір Аляксеевіч Слюсарэнка 14.08.1916—27.04.1917 — генерал ад кавалерыі Абрам Міхайлавіч Драгаміраў 29.04.1917—09.09.1917 — генерал ад інфантэрыі Юрый Нікіфаравіч Данілаў 09.09.1917—13.11.1917 — генерал-лейтэнант Васіль Георгіевіч Болдыраў 13.11.1917 — 01.1918 — генерал-лейтэнант Яўхім Рыгоравіч Суханаў з 01.1918 — генерал-маёр Артур Аўгуставіч Зальф

Літаратура

Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. Галицийская битва 1914, с. 178; Галич-Львовская операция 1914, с. 178; Люблин-Холмская операция, с. 411; Юго-Западный фронт 1914-1917, с. 838;

http://firstww.narod.ru/rus/lublin.html Сайт Web creation. Битвы во время Галицийской операции. 5-й русской армии (25-й, 19-й, 5-й, 17-й корпуса)

Катэгорыя:Арміі Расіі ў часы Першай сусветнай вайны