Вільге́льм Гео́ргіевіч Кно́рын (Кнорыньш) () — савецкі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, літаратурны-крытык, журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў Латвіі. Доктар гістарычных навук (1935 г.). Скончыў настаўніцкую семінарыю. З 1910 г. член Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазней — РКП(б). Прымаў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, грамадска-палітычнай дзейнасці БССР. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (1920—1922 гг.), першы сакратар ЦК КП(б)Б (1927—1928 гг.). У 1928—1935 гг. працаваў у выканкаме Камінтэрна. З 1932 г. дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры, галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 г.
Погляды У кастрычніку 1920 года ў артыкуле «Мір і Беларусь» зазначыў, што на падпісанне Рыжскай мірнай дамовы з Польшчай трэба ісці дзеля «перамогі рэвалюцыі, для ўсёй вялікай Савецкай Расійскай Федэрацыі. Дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы павінны ахвяраваць сваімі мясцовымі, маленькімі інтарэсамі»Кнорын, В. Мір і Беларусь // Звезда. — 1920. — № . — 21 октября. — С..
Літаратура
Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. Кузнецов Н. В. В. Г. Кнорин: страницы биографии. — Мн.: Беларусь, 1979. — 174 с., ил., 8 л. ил.
Катэгорыя:Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Звязда» Катэгорыя:Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б