У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі для катэгорый населеных пунктаў вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэспублікі Беларусь».

Да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў адносяцца:

аграгарадкі — добраўпарадкаваныя населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай для забеспячэння дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў для іх насельніцтва і жыхароў прылеглых тэрыторый; пасёлкі, вёскі — населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай, не аднесеныя да аграгарадкоў; хутары — населеныя пункты, не аднесеныя да аграгарадкоў, вёсак альбо пасёлкаў.

Карта размяшчэння найбольшых сельскіх населеных пунктаў Беларусі Сельскія населеныя пункты з насельніцтвам:

— 10 000 і больш— ад 5 000 да 9 999— ад 2 000 да 4 999— ад 1 000 да 1 999

Колькасць сельскіх населеных пунктаў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Беларусі налічвалася 23 549 сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах10 000 і больш0,01 %0,93 %ад 5 000 да 9 9990,03 %2,25 %ад 2 000 да 4 9990,25 %6,79 %ад 1 000 да 1 9990,99 %13,12 %ад 500 да 9993,39 %22,04 %ад 200 да 4998,18 %25,28 %ад 100 да 1998,16 %11,07 %ад 50 да 9912,58 %8,51 %ад 20 да 4922,31 %6,87 %ад 10 да 1915,29 %2,08 %ад 5 да 911,50 %0,77 %ад 2 да 48,63 %0,25 %12,74 %0,03 %без насельніцтва5,92 %0,00 %Сума100,00 %100,00 %

На 1 студзеня 2016 быў ужо толькі 23 201 сельскі населены пункт.

Спіс найбольшых сельскіх населеных пунктаў Беларусі Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі нацыянальнымі і міжнароднымі правіламі транслітарацыі.