Музей Бедржыха Сметаны () — музей каля Новатнага моста ў горадзе Прага (Чэхіі), экспазіцыя якога прысвечана жыццю і творчасці чэшскага кампазітара Бедржыха Сметаны (1824—1884). З’яўляецца філіялам , які, у сваю чаргу, з’яўляецца часткай Нацыянальнага музея.
Гісторыя Музей размешчаны ў будынку былой каля Новатнага моста на правым беразе ракі Влтавы. Будынак у стылі неарэнесансу быў пабудаваны ў 1883 годзе па праекце архітэктара . Фасад вадаправоднай станцыі ўпрыгожваюць роспісы пэндзля Мікалаша Алеша і Францішка Жэнішка, выкананыя ў тэхніцы сграфіта. Музей кампазітара быў заснаваны ў 1926 годзе намаганнямі «Таварыства Бедржыха Сметаны». 12 мая 1936 года яго экспазіцыя размясцілася ў будынку былой вадаправоднай станцыі і у Стара-Месце. Перад будынкам музея стаіць помнік Бедржыху Сметану працы скульптара . З 1941 па 1945 гады ў канцэртнай зале музея працаваў тэатр.
Экспазіцыя Экспазіцыя музея прысвечана жыцці і творчасці Бедржыха Сметаны і ўключае шматлікія дакументы і артэфакты, звязаныя з кампазітарам. Першая частка збору распавядае пра яго раннія гады і пачатак музычнай кар’еры за мяжой. Другая ахоплівае яго дзейнасць пасля вяртання на радзіму. І трэцяя звязана з яго жыццём у адзіноце з-за глухаты і творчасцю ў гэты перыяд.
Спасылкі
Muzeum Bedřicha Smetany — Národní muzeum Long-term Exhibitions. Bedřich Smetana (1824—1884) — his life and work
Катэгорыя:Музеі Прагі Катэгорыя:Літаратурныя музеі Катэгорыя:Літаратурна-мемарыяльныя музеі