Завулак Вайсковы — завулак у Партызанскім раёне Мінска.
Размяшчэнне
Размешчана паміж вуліцай Румянцава і Бранявым завулкам, арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Фрунзэ, перасякае вуліцу Захарава, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Змітрака Бядулі. Даўжыня завулка складае каля 600 м.
Забудова № 10 — 7-павярховы 21-кватэрны жылы дом для працаўнікоў Саўміна БССР і ЦК КПБ (1972, архітэктары Н. Шпігельман, С. Федчанка).
Паркі Завулак пачынаецца ад Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага. Перасякае бульвар па няцотным боку вуліцы Захарава.
Славутасці Мемарыяльная дошка Андрэю Ягоравічу Макаёнку на доме № 10. Устаноўлена ў 1986 годзе (сілумін; скульпт. В. Занковіч) на ўшанаванне памяці народнага пісьменніка БССР, які жыў у гэтым доме.
Спасылкі
Катэгорыя:Завулкі Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)