Вятчынскае месцазнаходжанне рададэндрану жоўтага — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Зараснікі рэлікту неагенавай флоры рададэндрану жоўтага (Rhododendron luteum). Займаюць плошчу 0,3 га (1981). Рэдкае расліннае згуртаванне. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Жыткавіцкі раён Катэгорыя:Колішнія батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі