Ка́менка — рака ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ласосна (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 10 км, плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Вадазбор у межах Гродзенскага ўзвышша. Лясістасць вадазбору каля 8 %. Пачынаецца на захад ад аграгарадка Капцёўка, упадае ў Ласосну за 1 км на поўдзень ад вёскі Каробчыцы. Каля вёскі Бросты на рацэ створана сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Ласосны