Расціслаў Мікалаевіч Юрэ́неў (, г. Віцебск — ) — расійскі кіназнавец, крытык, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1969). Доктар мастацтвазнаўства (1961), прафесар (1963).

Жыццё Скончыў у 1936 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, з 1939 выкладаў у ім. З 1948 працаваў у Інстытуце гісторыі мастацтваў, з 1973 у НДІ тэорыі і гісторыі кіно.

Творчасць Аўтар манаграфій пра кінарэжысёраў: «Рыгор Аляксандраў» (1939), «Аляксандр Даўжэнка» (1959), «Эйзенштэйн» (1962), «Кінарэжысёр Яўген Чарвякоў» (1972); прац па праблемах кінамастацтва: «Савецкая кінакамедыя» (1964), «Кароткая гісторыя савецкага кіно» (1979), «Наватарства савецкага кінамастацтва» (1986). Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Сяргей Эйзенштэйн» (1958), «Усевалад Пудоўкін» (1960), «Нараджэнне савецкага кіно» (1968), «Кіно расказвае пра сябе» (1969), «І. А. Пыр'еў» (1979) і інш.

Творы Советский биографический фильм. [М.], 1949. Кино за рубежом. М., 1961. Смешное на экране. М., 1964. Канн — Москва — Венеция. М., 1964. Искусство, рожденное Октябрем. М., 1968. Советское киноведение. М., 1977. Александр Медведкин, сатирик. М., 1981. Книга фильмов. М., 1981. Чудесное окно: Краткая история мирового кино. М., 1983. Эйзенштейн: Замыслы. Фильмы. Метод. М., 1985. Кино Японии послевоенных лет. М., 1993. Мой милый ВГИК. М., 1994. Краткая история киноискусства. М., 1997.

Літаратура  — С. 220.

Катэгорыя:Кінакрытыкі СССР Катэгорыя:Кінакрытыкі Расіі Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР Катэгорыя:Постаці расійскага кіназнаўства Катэгорыя:Выпускнікі УДІКа Катэгорыя:Выкладчыкі УДІКа