thumb|220px|Карта Еўропы на выяве антверпенскага картографа Абрагама Артэлія 1595 года Гісторыя Еўропы ахоплівае людзей, якія насяляюць еўрапейскі кантынент ад часоў першых пасяленняў у дагістарычныя часы да сучаснасці. Першыя людзі з'явіліся тут з Афрыкі паміж 45 тысяч і 25 тысяч гадоў да н.э. Самыя раннія пасяленцы ў дагістарычнай Еўропе прыйшлі ў эпоху палеаліту. Сельскай гаспадаркай насельнікі Еўропы пачалі займацца каля 7000 года да н.э. у часы неаліту.

Дагістарычныя часы thumb|220px|злева|Прыклад палеалічнага жывапісу ў пячоры Ласко, Францыя Еўропа заставалася незаселенай людзьмі даволі доўгі час у параўнанні з іншымі кантынентамі. Верагодная гіпотэза, што Чалавек прамаходзячы (Homo erectus) і неандэртальцы (Homo neanderthalensis) мігравалі з Афрыкі ў Еўропу перад з'яўленнем сучаснага чалавека, і адбылося гэта ў палове вільяфранкаўскага ярусу. На паўднёвым усходзе Еўропы, у Грузіі ў горадзе Дманісі, былі знойдзены рэшткі людзей, якія жылі 1,8 мільёнаў гадоў таму і належалі да формы, як мяркуюць, пераходнай паміж чалавекам умелым (Homo habilis) і чалавекам прамаходзячым, пазней гэтыя людзі рассяліліся па ўсёй паўднёвай Азіі. Гэтую форму вылучылі ў асобны від — Чалавек грузінскі (Homo georgicus), і верагодна, што ўсе астанкі належаць асобінам адной папуляцыі, якая з'яўляецца самай старажытнай у Еўропе.

У дастатковай жа ступені засяліў Еўропу гейдэльбергскі чалавек і яго верагодны нашчадак неандэрталец, пры гэтым еўрапейскія неандэртальцы мелі пэўныя фенатыпічныя і генатыпічныя адрозненні ад неандэртальцаў іншых кантынентаў, якія магчыма паўсталі з прычыны адаптацыі да кліматычных умоў і перакрыжавання папуляцыяў на ўсім кантыненце. Ранняе з'яўленне чалавека разумнага (Homo sapiens) у Еўропе датуецца прыкладна 35 000 годам і звычайна звязваецца з краманьёнцамі. Некаторыя лакальна развітыя пераходныя культуры, напрыклад шатэльперонская культура, выразна выкарыстоўвалі тэхналогіі верхняга палеаліту.

Бронзавы век thumb|Львіныя вароты ў Мікенах.

У пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. пачалося перасяленне індаеўрапейскіх народаў. На Сардзініі ў выніку ўварвання з усходу ўтварылася высокаразвітая культура будаўнікоў нурагаў. Першая добра вядомая пісьмовая цывілізацыя ў Еўропе была Мінойская цывілізацыя на востраве Крыт, а пазней Мікенская цывілізацыя ў Грэцыі, пачынаючы з 2 тысячагоддзя да н.э. З гэтага ж перыяду ў цэнтральнай і ўсходняй частках Еўропы распаўсюджваецца культура баявых сякераў (штрыхаванай керамікі), якая лічыцца ў рэгіёне першай культурай, што дакладна можа атаясамлівацца з індаеўрапейскімі перасяленцамі; тым не менш, у рэгіёне гэтая культура доўгі час суіснавала з культурамі яўна даіндаеўрапейскага насельніцтва (напрыклад, нарвенская) і ўтварала з імі змяшаныя культуры.

Першыя гарады-дзяржавы, створанныя ў XVII—XVI стагоддзях да н.э., як Мікены, Тырынф, Пілас, мелі цесныя культурныя і гандлёвыя сувязі з Крытам, Мікенская культура шмат чаго запазычала ад мінойскай цывілізацыі, уплыў якой адчуваецца ў культавых абрадах, свецкім жыцці, мастацкіх помніках; несумненна, ад крыцянаў было ўспрынята мастацтва пабудовы суднаў. У XV—XIII стагоддзях да н.э. ахейцы заваявалі Крыт і Кіклады, каланізавалі шматлікія астравы ў Эгейскім моры, заснавалі шэраг паселішчаў у глыбіні тэрыторыі Грэцыі, на месцы якіх пазней знакамітыя антычныя гарады-дзяржавы, як Карынф, Афіны, Дэльфы, Фівы. Гэты перыяд лічыцца часам росквіту мікенскай цывілізацыі.

10 ст Пасля пераходу венгерскіх плямёнаў праз Карпаты на Панонскую раўніну (895), яны выгналі або падпарадкавалі тамтэйшае малалікае насельніцтва. Гэтыя землі сталі цэнтрам шматлікіх венгерскіх рабаўніцкіх набегаў на Еўропу, якія працягваліся да сяр. 10 ст. (33 набегі за 899—955). Асабліва пацярпелі нямецкія, а таксама французскія і італьянскія землі.

У Цэнтральнай Еўропе набегі венгерскага саюза плямёнаў на заходнім кірунку былі канчаткова спыненыя немцамі (гл. бітва пад Аўгсбургам, 955); аднак, венгерскія набегі ў паўднёвым, балканскім кірунку (т. ч., на тагачасныя Балгарыю і Візантыю), працягваліся. У гэту барацьбу ўвязвалася і Русь (гл. руска-візантыйская вайна, 970—971). Пасля вайны 970—971 гг. венгерскі саюз плямёнаў трапіў у вельмі цяжкое становішча — адбылося палітычнае збліжэнне Візантыі і Русі, а таксама Візантыі і Германіі; з поўначы на венграў наступала Чэхія, леннік Германіі; Балгарыя была далучана да Візантыі. Аднак вялікі князь венграў Геза Арпад умела выкарыстаў варожасць Заходняй Еўропы і Візантыі і праз хрышчэнне венграў у лацінскі абрад далучыў іх да заходняга блоку. Былі заключаныя дынастычныя шлюбы венгерскай вялікакняжацкай дынастыі з валадарамі палякаў, русаў і баварцаў. Т. ч. Венгерскае вялікае княства ў канцы 10 ст. здолела стабілізаваць сваё міжнароднае становішча, і ў 1000, за згодай святарымскага імператара, было ператворана ў Венгерскае каралеўства.

11 ст На землях Францыі ў 11 ст. існавалі шматлікія феадальныя дзяржаўныя ўтварэнні, з якіх буйнейшымі былі герцагствы Нармандскае і Аквітанскае, графствы Фландрыі, Анжу, Блуа і інш. Каралеўская дынастыя Капецінгаў валодала тады невялікім каралеўскім даменам навокал Парыжа.

Англійскае каралеўства ўваходзіла на працягу 1-й пал. 11 ст. у вялікую Дацкую дзяржаву (разам з уласна Даніяй і Нарвегіяй), а неўзабаве пасля аднаўлення сваёй самастойнасці (1042) была заваявана герцагам Нармандыі (1066), які стаў пачынальнікам новай каралеўскай дынастыі, застаючыся фармальна васалам караля французскага.

На землях Італіі вялікія тэрытарыяльныя набыткі былі зроблены выхаднямі з Нармандыі, якія адваявалі ў сарацынаў Сіцылію, а на поўдні аб'ядналі ў герцагстве Паўднёвай Італіі ранейшыя сарацынскія, візантыйскія і лангабардскія ўладанні. Свяшчэнная Рымская імперыя, пасля часовага паслаблення яе ўлады ў Італіі ў пач. 11 ст., аднавіла свой кантроль над Паўночнай Італяій і над інстытутам папства пад сяр. 11 ст.

У Іспаніі агульны ўпадак мусульманскай дзяржаўнасці дазволіў хрысціянскім каралеўствам (Леон і Кастылія) перайсці ў шырокі наступ на Пірэнейскім паўвостраве (гл. рэканкіста).

Ісламскі свет быў паслаблены ўнутранымі супярэчнасцяміі. Утварылася шыіцкая дзяржава Фацімідаў з цэнтрам у Егіпце, якая ўвайшла ў ваеннае процістаянне з суніцкім Багдадскім халіфатам. Існаванне дзяржавы Фацімідаў спрычыніла першае за некалькі стагоддзяў пашырэнне гандлёвых сувязяў Еўропы і Усходняга Міжзамнамор'я. Пагроза дзяржаве з боку хуткарослай дзяржавы туркаў-сельджукаў у канцы 11 ст., была на нейкі час адхіленая еўрапейскімі крыжовымі паходамі і ўтварэннем «лацінскіх каралеўстваў» на Блізкім Усходзе.

Візантыя ў пач. 11 ст. у значнай ступені аднавіла сваю магутнасць, у чым ёй паспрыяў унутраны раскол ісламскага свету. Тымчасам імперыі давялося сутыкнуцца з нармандскімі заваёвамі ў Італіі, што спрычынілася, між іншым, і да расколу хрысціянскай царквы (1054). У канцы 11 ст. туркі-сельджукі, пасля захопу дзяржавы Абасідаў, заваявалі значныя візантыйскія тэрыторыі ў Малой Азіі.

У Цэнтральнай Еўропе ў пач. 11 ст. канчаткова аформіліся такія буйныя дзяржаўныя ўтварэнні, як Венгерскае каралеўства і Польскае княства (потым каралеўства). Польскае каралеўства актыўна спрабавала распаўсюдзіць свае ўладанні на суседнія землі (Русь і інш.) на працягу 1-й чвэрці 11 ст., але потым распалася на мноства княстваў.

У 1-й пал. 11 ст. Венгерскае каралеўства, маючы падтрымку св.-рым. імператара і карыстаючыся працяглым візантыйска-балгарскім канфліктам, паступова кансалідоўвала свае ўладанні ва ўсходняй частцы Карпацкага басейна (Трансільванія, Матра і інш. землі); адначасова пачалі ўмацоўвацца і венгерска-візантыйскія сувязі (гл. балгарская вайна, 1015). Тады ж Венгрыя выступіла на баку немцаў у польска-нямецкім канфлікце ў час спробаў Баляслава Храбрага стварыць Польскую імперыю. Нарэшце, у 1027—1028 венгерскі кароль захапіў апошняе пляменнае дзяржаўнае ўтварэнне венграў — даліну Мараш.

Кіеўская Русь на працягу 11 ст. вяла барацьбу з суседнімі цэнтральнаеўрапейскімі ўладарамі і з паўднёвымі качэўнікамі.

Свяшчэнная Рымская імперыя на працягу 1-й пал. 11 ст. аднавіла свой кантроль над Паўночнай Італяій і над інстытутам папства. Важным фактарам росту моцы імперыі, але і важным фактарам агульнаеўрапейскага развіцця, стала распачатая ў 11 ст. маштабная нямецкая каланізацыя славянскіх і балцкіх зямель, спачатку ў міжрэччы Эльбы і Одэра, а пазней і ў басейне Віслы.

Папства за 1-ю пал. 11 ст. выявіла моцную тэндэнцыю да нарошчвання свецкасці, што ўвайшло ў супярэчнасць з рухам за рэфармацыю царкоўнага жыцця 10 — 11 ст. Важнейшымі непасрэднымі вынікамі барацьбы Папства за палітычную самастойнасць сталі выхад Папства з-пад залежнасці ад рымскай арыстакратыі (у чым значна паспрыяў імператар) і канчатковы разрыў з Візантыйскай (Усходняй) царквой (1054). Прыхільнікі царкоўнай рэформы, якія паслядоўна кіравалі Каталіцкай царквой да канца 11 ст., змаглі дасягнуць і значнага росту палітычнага аўтарытэту Папства ў хрысціянскім свеце і да раней небывалых прэтэнзій на вяршэнства над свецкай уладай (гл. вучэнне пра дзве ўлады). Гэта прывяло да вострага канфлікту папскага стальца з святарымскім імператарам, у якім Папа ўзяў верх (гл. хаджэнне ў Каносу, барацьба за інвестытуру) і да ператварэння рымскага епіскапату ў своеасаблівую транснацыянальную палітычную арганізацыю, якая, аднак, не магла пазбавіцца ад свайго ўзаемапранікнення з уладай свецкай.

Паслабленне Візантыі ў канцы 11 ст. (гл. бітва пад Манцыкертам) і просьба візант. імператара аб дапамозе, скіраваная да Папы, разам з іншымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі спрычыніліся да пачатку еўрапейскіх Крыжовых паходаў на Блізкі Усход.

12 ст На землях Францыі ў 1-й пал. 12 ст. французская каралеўская дынастыя ўмацоўвала сваю ўладу і нарошчвала каралеўскі дамен. У 1154, пасля раду дынастычных шлюбаў, Англія і ўся Заходняя Францыя ўвайшлі ў склад г.зв. Анжуйскай імперыі, пад уладай Генрыха II Англійскага.

Англія, пасля жорсткіх грамадзянскіх войнаў у сяр. 12 ст., заставалася пад уладай англа-нармандскай дынастыі, а з 1154 уваходзіла ў г.зв. Анжуйскую імперыю.

На Іберыйскім паўвостраве іспанскія каралеўствы з дапамогай крыжакаў дасягнулі значнага поспеху — узяцця Лісабона (1147), і заснавалі Іберыйскае каралеўства Партугалія.

Візантыя ў пач. 12 ст. здолела перамагчы печанегаў за Дунаем і дасягнуць пэўнага ўнутранага ўмацавання.

Раскол сяр. 12 ст. У сяр. 12 ст. Заходняя і Цэнтральная Еўропа фактычна раскалоліся на дзве вялікія кааліцыі: франка-нарманскі і візантыйска-святарымскі блокі.

Канфрантацыя была распачатая паходам нарманскага італійскага караля Рожара II на візантыйскія ўладанні ў Грэцыі (лета 1147) з назначанай перспектывай захопу Канстанцінопаля. У адказ Візантыя, жадаючы, у сваю чаргу, аднавіць сваю ўладу ў Паўдн. Італіі, увайшла ў саюз з Венецыяй, а пасля з Св. Рымскай імперыяй супраць нарманаў (гл. саюз двух імператараў) з мэтай захопу і раздзелу нарманскага італійскага каралеўства.

Пад 1149 вакол нарманскага караля ўтварылася кааліцыя розных сіл, якія з розных прычын процістаялі «саюзу двух імператараў» — Францыя і Папа падтрымалі Рожара II дзеля абяцанага ім новага крыжовага паходу, першай мэтай якога было б узяцце Канстанцінопаля; уладзіміра-валынскі князь Ізяслаў Мсціславіч змагаўся супраць візантыйскага ўплыву на рускія землі; Урош II, вялікі жупан сербскай вобласці Рашка, імкнуўся да незалежнасці ад Візантыі; кааліцыю падтрымаў нямецкі герцаг Вельф VI. Венгрыя ў канчатковым выніку падтрымала нарманска-французскі блок, бо процістаяла Венецыі (з-за далмацінскага пытання), мела абвостраныя адносіны з Візантыяй, якія пазней перараслі ва ўзброены канфлікт на Балканах (з-за падтрымкі Вельфу VI супраць св.-рым. імператара, з-за наладжаных у 1147 сувязяў з Францыяй, а таксама з-за ўдзелу ў візантыйскіх палацавых пераваротах); з іншага боку, Венгрыя мела ў той час добрыя адносіны з Валынню і Кіевам, і была блізкая з сербамі.