«Love Story» (бел. «Гісторыя кахання») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 12 верасня 2008 пад лэйблам Big Machine і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Песня была напісана самой Тэйлар. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць (№ 1 у Billboard Pop Songs, Adult Contemporary, Hot Country Songs, № 2 у Вялікабрытаніі, № 1 у Аўстраліі, № 4 у Billboard Hot 100) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод Country Music Association Awards, Country Music Television awards, BMI Country Awards і 8-разовы плацінавы статус RIAA. На цяперашні час «Love Story» з'яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час.

Інфармацыя Агульная інфармацыя

Тэйлар аб гісторыі стварэння песні:«Love Story» пра хлопца, з якім я амаль сустракалася. Але калі я пазнаёміла яго з маёй сям'ёй і сябрамі, ім ён не спадабаўся. Наогул нікому! Упершыню я магла параўнаць сваю жыццёвую сітуацыю з гісторыяй Рамэа і Джульеты, дзе толькі самі закаханыя хочуць быць разам, а ўсе астатнія супраць іх. Гэта самая рамантычная песня, якую я напісала, і яна нават не пра чалавека, з якім я сапраўды сустракалася.

Сюжэт песні нагадвае гісторыю шэкспіраўскіх «Рамэа і Джульету», але са шчаслівым канцом. Запіс «Love Story» праходзіў ў сакавіку 2008 года ў Blackbird Studios ў Нэшвіле (штат Тэнэсі, ЗША) разам з прадзюсарам Натанам Чапманам і іншым персаналам. Чапман раней ужо прадзюсаваў дэбютны альбом Тэйлар. Песня была запісана з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплексу Pro Tools і трэкіравання вакальных дарожак, якія Свіфт запісвала разам з музычнай групай, таксама выкарыстоўваліся акустычныя гітары, бас-гітары і іншыя інструменты. Такім чынам, «Love Story» — гэта кантры-поп песня даўжынёй 3 хвіліны 54 секунды ў танальнасці Рэ мажор ад Ля3 да Сі4 з музычным тэмпам 120 удараў у хвіліну.

У выніку сінл стаў больш, чым паспяховым: восем разў атрымаў плацінавы статус ад Recording Industry Association of America і стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 хіт-парада Billboard Hot 100, што з'яўляецца рэкордам чарта.

Песня атрымала станоўчыя і змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: "Paste", "About.com", "Slant Magazine", "The Boston Globe", "BBC", "Country Weekly", "Billboard", "The Guardian". Выданне "Taste of Country" паставіла песню на 17 месца ў сваім спісе "Лепшых кантры-песень усіх часоў".

На 35-й цырымоніі People's Choice Awards «Love Story» была намінавана ў катэгорыі «Favorite Country», але саступіла песні Кэры Андэрвуд «Last Name». Песня таксама была намінавана ў катэгорыі «Fave Song» на цырымоніі Nickelodeon Australian Kids' Choice Awards 2009, але саступіла «The Black Eyed Peas» з «I Gotta Feeling»TV Tonight: kid's Choice Awards: Nominees і атрымала такую ж намінацыю на Teen Choice Awards 2009, дзе саступіла Дэвіду Арчулета з «Crush». У 2009 годзе «Love Story» была названая «Лепшай кантры-песняй года» («Country Song of the Year») ад імя Broadcast Music Incorporated (BMI)..

Патаемнае пасланне — «Someday I'll Find This» (бел. «Калі-небудзь я знайду гэта»).

Музычнае відэа Відэакліп на песню паставіла рэжысёр Трэй Фанджой, якая раней ужо рыхтавала відэа для сінглаў з дэбютнага альбома спявачкі «Taylor Swift».. Прэм'ера кліпа адбылася 12 верасня 2008 года на канале CMT

Відэа выйграла дзве ўзнагароды CMT Music Awards 2009 у катэгорыях «Video of the Year» і «Female Video of the Year», перамагло ў Country Music Association Award 2009 ў катэгорыі «Music Video of the Year» і Myx Music Awards 2010 ў намінацыі «Favorite International Video». Акрамя таго, кліп быў прадстаўлены ў катэгорыі «Video of the Year» 45-й цырымоніі Academy of Country Music Awards, дзе саступіў Brad Paisley's з «Waitin' on a Woman»

Камерцыйны поспех

Паўночная Амерыка

27 верасня 2008 года «Love Story» дэбютавала пад № 16 у амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 з накладам больш за 97,000 лічбавых загрузак. На наступным тыдні сінгл падняўся на № 5 з накладам 159,000 копій. 18 кастрычніка 2008 года, пасля двух тыдняў знаходжання ў лепшай дзясятцы, сінгл спусціўся на № 13 і заставаўся ў топ-20 чарта Billboard Hot 100 11 тыдняў запар, адзін раз вярнуўшыся ў дзесятку лепшых пад № 7. 17 студзеня 2009 года, песня дасягнула № 4, што зрабіла «Love Story» самым паспяховым сінглам спявачкі на той момант.

Сінгл стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100што з'яўляецца рэкордам чарта. Песня 8 разоў атрымала плацінавы статус ад Recording Industry Association of America і была прададзены тыражом у 5 млн копій у ЗША да мая 2011 года. Песня стала самай паспяховай для Свіфт на той момант і самым паспяховым лічбавым кантры-сінглам усіх часоў у ЗША, а таксама 9-м лічбавым бэстсэлерам усіх часоў у цэлым (без уліку жанраў). Да ліпеня 2015 года сінгл быў прададзены ў колькасці 5,872,000 копій у ЗША.

«Love Story» дасягнула другога месца у радэёэфірным хіт-парадзе ЗША Billboard Radio Songs з 106 мільёнамі ўсефарматнай аўдыторыію У кантры-чарце Hot Country Songs, сінгл дэбютаваў 27 верасня 2008 года пад нумарам 25, затым увайшоў у дзясятку лепшых на чацвёртым тыдні знаходжання ў чарце і дасягнуў дзяватага месца на дзявятым тыдні. У выніку песня стала трэцім № 1 у Hot Country Songs для Тэйлар.. На вяршыні кантры-чарта кампазіцыя пратрымалася 2 тыдні і ўсяго 13 тыдняў у хіт-парадзе. У поп-чарце Billboard Pop Songs песня дэбютавала 22 лістапада 2008 года пад нумарам № 34. На пятнаццаты тыдзень знаходжання ў ім 28 лютага 2009 года сінгл дасягнуў у ім першага месца, што стала самым вялікім поспехам для любога кантры-сінгла з часу хіта Shania Twain's «You're Still the One», які дасягнуў № 3 у 1998 годзе. «Love Story» таксама дасягнула вяршыні у хіт-парадзе Billboard Adult Contemporary і трэцяга месца ў Billboard Adult Pop Songs, а таксама нечакана з'явілася ў лацінскім чарце Billboard Latin Pop Songs на 35 месцы.

У Канадзе сінгл дэбютаваў 18 кастрычніка 2008 года пад нумарам 88, дасягнуўшы 29 лістапада 2008 года чацвётрага месца і стаўшы для Свіфт першым яе хітом у канадскім топ-10. Кампазіцыя заставалася ў дзясятцы лепшых 10 тыдняў, а ва ўсім чарце 52 тыдня або цэлы каляндарны год. У выніку сінгл стаў восьмым у выніковым гадавым хіт-парадзе Канады і атрымаў дзве плацінавыя сертыфікацыі ад Music Canada за наклад у 160,000 лічбавых копій.

Еўропа і Акіянія 28 лютага 2009 года «Love Story» дэбютавала на 22 месцы ў UK Singles Chart, дасягнуўшы на наступным тыдні другой пазіцыіі, тым самым стаўшы самым паспяховым для спявачкі брытанскім сінглам разам з наступнымі «I Knew You Were Trouble» і «Shake It Off», а таксама першым для яе ў дзясятцы лепшых ў Вялікабрытаніі. Сінгл правёў 7 тыдняў у топ-10 і 33 тыдні ў агульным у UK Singles Chart і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе British Phonographic Industry за наклад больш за 600,000 копій. У Irish Recorded Music Association кампазіцыя дасягнула трэцяга месца. У Еўропе трэк дасягнуў дзясятага месца ў Eurochart Hot 100 Singles: № 6 у Венгрыі, № 7 у Нарвегіі і № 10 у Швецыі.

У ARIA charts «Love Story» дэбютавала 25 студзеня 2009 года з 38 месца, пазней падняўшыся на другую ступеньку, дзе заставалася 6 тыдняў. 29 сакавіка 2009 года сінгл узначаліў чарт, стаўшы першым у кар'еры Свіфт чарттоппером ў Аўстраліі. і атрымаўшы тры плацінавыя сертыфікацыі ад Australian Recording Industry Association за наклад больш за 210,000 копій. «Love Story» трапіла на дзясятую пазіцыю ў выніковым хіт-парадзе Аўстраліі за дзесяцігоддзе. 2 лютага 2009 года песня дэбютавала на 33 пазіцыі ў Recording Industry Association of New Zealand. 6 красавіка 2009 года, праз 9 тыдняў, сінгл дасягнуў трэцяга месца і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе Recording Industry Association of New Zealand за наклад больш за 15,000 копій.

Версіі Promo CD Single / Digital Download «Love Story» — 3:57

Pop Mix Digital Download «Love Story» (Pop Mix) — 3:53

US CD Single «Love Story» (US Pop Mix) — 3:53 «Love Story» — 3:57

AUS / EU CD Single «Love Story» — 3:57 «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11

UK CD Single «Love Story» — 3:57 «Beautiful Eyes» — 2:56 «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11

UK Digital Download Remix Bundle «Love Story» (Digital Dog Remix) — 5:58 «Love Story» (J Stax Club Mix) — 5:28

UK Stripped Performance Single «Love Story» (Stripped) — 3:42

GER CD Single «Love Story» — 3:57 «Beautiful Eyes» — 2:56 «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11 «Love Story» (Music Video) — 3:54

The Remixes Maxi-CD Single «Love Story» (Digital Dog Remix) — 5:59 «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11 «Love Story» (Digital Dog Dub) — 5:38 «Love Story» (J Stax Club Mix) — 5:29 «Love Story» (J Stax Radio Mix) — 3:42 «Love Story» (Album Version) — 3:57

Чарты Штотыднёвыя чарты

Чарт (2008-09)Вышэйшаяпазіцыя ARIA1 Ö3 Austria Top 7530 Ultratip Flanders4 Ultratip Wallonia4 Canadian Hot 1004 Rádio Top 100 Oficiální4 Tracklisten16 Mega Single Top 10013 Eurochart Hot 100 Singles10 Suomen virallinen latauslista17 SNEP14 Media Control AG22 Mahasz6 IRMA3 Japan Hot 1003 RIANZ3 VG-lista7 IFPI13 PROMUSICAE47 Sverigetopplistan10 Schweizer Hitparade50 UK Singles Chart2 Billboard Hot 1004 Billboard Adult Contemporary1 Billboard Adult Pop Songs3 Hot Country Songs1 Billboard Latin Pop Songs35 Billboard Pop Songs1

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2008) Пазіцыя Billboard Hot 10081 Country Songs55 Чарт (2009) Пазіцыя ARIA3 Canadian Hot 1008 Japan Hot 10054 RIANZ13 UK Singles29 Billboard Hot 1005 Billboard Adult Contemporary Songs2 Billboard Adult Pop Songs11 Billboard Pop Songs8 US Songs Radio1

Чарты дзесяцігоддзя Чарт (2000-2009) Пазіцыя ARIA10 Billboard Hot 10073