«Чорнае люстэрка» () — брытанскі фантастычны тэлесерыял, створаны па сцэнары Чарлі Брукера. Серыі не звязаныя паміж сабой ні сюжэтам, ні акцёрамі, ні часам або месцам апавядання. Па словах Брукера, усе сюжэты аб'ядноўвае толькі сатыра на той лад жыцця, што распаўсюджаны ў сучасным грамадстве. Скразная тэма — уплыў інфармацыйных тэхналогій на чалавечыя адносіны.
Прэм'ера першага сезона адбылася 4 снежня 2011 года на тэлеканале Channel 4, паказ другога сезона пачаўся 11 лютага 2013 года. 16 снежня 2014 года выйшла спецыяльная калядная серыя. У верасні 2015 года кампанія Netflix замовіла вытворчасць трэцяга сезону, які складаецца з 6 серый, паказ якіх адбыўся 21 кастрычніка 2016 года. Паказ чацвёртага сезону, які складаецца з 6 серый, запланаваны на 2017 годCharlie Brooker tweet explains series 3 will have six episodes.
Спіс эпізодаў
Сезон Эпізоды Прэм'ера Сезон 1 3 4 снежня 2011 Сезон 2 3 11 лютага 2013 Сезон 3 6 21 кастрычніка 2016 Сезон 4 6 29 снежня 2017 Сезон 5 3 5 чэрвеня 2019 Сезон 6 5 15 чэрвеня 2023 Сезон 7 6 10 красавіка 2025
Зноскі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2011 года Катэгорыя:Фантастычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы-анталогіі