Мэнцзян — марыянеткавая дзяржава (фармальна — рэспубліка), утвораная японскай ваеннай адміністрацыяй на тэрыторыі цэнтральнай часткі Унутранай Манголіі (правінцыі Чахар, Жэхэ і Суйюань), якая была акупавана Японіяй у ходзе вайны з Кітаем (1937—1945). Сталіца Мэнцзяна знаходзілася ў Калгане.
Апісанне На чале дзяржавы, што займала ў перыяд сваёй найбольшай экспансіі 506 800 км², у якасці прэзідэнта быў пастаўлены князь Дэ Ван Дэмчыгданроў, чынгізід, буйны землеўласнік. Насельніцтва складала каля 5,5 млн чалавек, прыкладна 80% з якіх, нягледзячы на назву дзяржавы, былі этнічнымі ханьцамі. Мэнцзян існаваў у перыяд з 1936 года па 1945 год і фактычна кантраляваўся Японіяй.
Мэнцзян быў ліквідаваны ў ходзе савецка-японскай вайны з разгромам Квантунскай арміі і вызваленнем адпаведнай тэрыторыі савецкай арміяй і войскамі МНР. У 1949 тэрыторыя Мэнцзяна ўвайшла ў склад Кітайскай народнай рэспублікі ў якасці аўтаномнага раёна.
Заснаванне аўтаноміі Кантралюючы з 1934 года частку Унутранай Манголіі, у 1935—1936 гадах японцы справакавалі па ўсёй яе тэрыторыі сепаратысцкія выступы мясцовых традыцыйных палітычных лідараў («феадалаў»), чаму спрыяў той факт, што ў красавіку 1934 года саслабелы Кітай, які акупаваў Унутраную Манголію, падаў ёй статус аўтаноміі.
Мангольскі князь Дэ Ван, які арыентаваўся ў сваіх перавагах на Японію, заняў пост старшыні аўтаномнага Хэбэй-Чахарскага Палітычнага савета і пачаў фармаванне мангольскай арміі. 22 снежня 1935 года (паводле іншых дадзеных 27 мая 1936 года) ён абвясціў незалежнасць Унутранай Манголіі, а ўжо да 12 мая 1936 года ў Цзябусу ім з дапамогай японцаў была сфармавана адміністрацыя — Мангольскі вайсковы ўрад.
28 чэрвеня 1936 года ёю быў, у прыватнасці, прыняты першы дзяржаўны сцяг Мэнцзяна. Пасля ўзяцця стаўкі Дэ Вана ў Байлінмяа кітайскімі войскамі генерала Фэ Цзоі месцам знаходжання ўрада незалежнай Унутранай Манголіі быў вызначаны Чжанбэй (), рэзідэнцыя князя Дэ Вана недалёка ад Чжанцзякоу (Калгана). Фактычна пад яго бесперапынным кіраваннем знаходзілася толькі тэрыторыя, што прылягала да сталіцы і Хух-Хота, астатнія раёны перыядычна аказваліся па-за нармальным кантролем з-за змены ліній франтоў з гаміньданаўцамі, камуністамі і канкуруючымі сепаратысцкімі групоўкамі.
22 лістапада наступнага 1937 года Дэ Ван, знаходзячыся на чале «100 уплывовых людзей», абвясціў «поўную незалежнасць ад Кітая» — і вайсковая ўлада была ператворана ў фармальна грамадзянскае Аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакаў. 8 снежня 1937 года Дэ Ван як старшыня федэрацыі, кіраўнік урада і галоўнакамандуючы мангольскага войска падпісаў пагадненне пра супрацу і ўзаемадапамогу з суседняй Маньчжоу-Го. Аналагічныя органы ўлады ствараліся японцамі па гэтай мадэлі на роўні правінцый і нават частак правінцый амаль ва ўсіх акупаваных імі землях Кітая.
Літаратура Владинец Н. И. Филателистическая география. Страны Азии (без СССР). — М.: Радио и связь, 1984. — 71 с. Новейшая история Китая. 1928—1949 — М.: Наука, 1984 Jowett, Phillip S. Rays of The Rising Sun, Armed Forces of Japan’s Asian Allies 1931-45. Volume I: China & Manchuria — Solihull: Helion, 2004 Оуэн Латтимор. The Phantom of Mengkukuo. — Pacific Affairs, 10, #4, 1937, p. 420-27
Спасылкі Об истории Северного Китая на сайте beitui.narod.ru О Дэ Ване Дэмчигдонрове на сайте hrono.ru О Китае 1930-х годов на сайте hrono.ru Хронология Внутренней Монголии с 1530 года на сайте zum.de О флагах Мэнцзяна на сайте crwflags.com О монгольском образовании под японским режимом Денежные купюры Мэнцзяна на сайте zeno.ru
Катэгорыя:Марыянеткавыя дзяржавы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Япона-кітайская вайна (1937—1945) Катэгорыя:Унутраная Манголія Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Японіі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Кітая Катэгорыя:Кітайскі калабарацыянізм Катэгорыя:Мангольскія дзяржавы