Узбекская чаканка — старажытны від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па апрацоўцы металу, звычайна медзі і яе сплаваў: бронзы і латуніУзбекская медная чеканка .

Гісторыя Першыя чаканныя вырабы, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснага Узбекістана, датаваныя 4 тысячагоддзем да нашай эры і належаць перыяду бронзавага веку. Нязначная колькасць узораў была знойдзена падчас археалагічных раскопак. Гэта былі самыя простыя нажы і ювелірныя ўпрыгожанні. Высокага ж узроўня гэта мастацтва дасягнула нашмат пазней — у XV стагоддзі — у часы кіравання Аміра Цімура і дынастыі Цімурыдаў. Спектр чаканных вырабаў значна пашырыўся — майстры пачалі вырабляць збаны, талеркі, чары, падносы, шкатулкі, курыльныя прыборыЧеканка по меди в Узбекистане .

Мясцовая вытворчасць складаных чаканных вырабаў з'явілася ва Узбекістане ў XIX стагоддзі.

Гравіраваныя металічныя вырабы адыгрывалі важную ролю ў паўсядзённым жыцці, паколькі з'яўляліся паказчыкамі сацыяльнага статусу і багацця. Акрамя ўтылітарнага значэння шанаваліся іх дэкаратыўныя якасці — чаканны медны посуд выстаўляўся на паліцах адкрытых убудаваных шаф як частка дэкаратыўнага ўбрання жылога памяшкання[http://www.mesoeurasia.org/archives/3475 Мой Узбекистан: Узбекская чеканка] .

У сучасных рэаліях з пашырэннем прамысловай вытворчасці металічнага посуду ўтылітарнае значэнне ручной чаканкі зніжаецца, але яго каштоўнасць у якасці твораў мастацтва толькі павышаеццаЧеканка и резьба по металлу .

Тэхналогія і мастацкае афармленне

Існуюць два віды ўзбекскай чаканкі: глыбокая, гэта значыць з паглыбленым рэльефам (кан-дакоры) і плоская (накш).

Сярод звычайных вырабаў, якія ўпрыгожваліся чаканкай збаны для вады, чашы для гарбаты, падносы, талеркі, шкатулкі, курыльныя прыборы, чарніліцы, пеналы і курыльніцы для пахошчаў.

У арнаментах чаканных вырабаў майстры ўжывалі пераважна раслінныя і геаметрычныя ўзоры, таксама вырабы часта ўпрыгожвалі каліграфічнымі надпісамі. Найбольш распаўсюджаным прыёмам мастацкага афармлення прадметаў быў арнаментальны стыль «іслімі». Ён уяўляў сабой арнамент павойных кветак, лісця і бутонаў.

З канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя ў чаканным посудзе з'явіліся ўстаўкі з паўкаштоўных камянёў і празрыстага шкла на каляровай падшэўцы, што надавала вырабам маляўнічасць і выразнасць.

Інструменты

Інструменты майстроў для чаканкі даволі простыя. З глыбокай старажытнасці яны дайшлі да нашых дзён амаль без змены: разцы рознай шырыні, невялікі малаток са злёгку выгнутай і патоўшчанай на канцы дзяржальняй і цыркуль па метале.

Рэгіянальныя асаблівасці чаканкі

Чаканка розных школ адрозніваецца па арнаменце, форме і стылю, а таксама па тэхніцы вытворчасці.

Асноўныя цэнтры вытворчасці гравіраваных вырабаў былі размешчаны ў Бухары, Хіве, Какандзе, Самаркандзе, Каршы і .

Спасылкі

Бухарская чеканка Надрезная чеканка

Катэгорыя:Чаканка Катэгорыя:Металаапрацоўка Катэгорыя:Мастацтва Узбекістана