Парыс Місакавіч Геруні () — савецкі навуковец, радыёфізік, радыётэхнік і радыёастраном. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (1996, член-карэспандэнт з 1982), доктар тэхнічных навук, прафесар, загаднік кафедрай антэн Ерэванскага політэхнічнага інстытута.
Стварыў унікальны радыё аптычны тэлескоп — «люстраны радыётэлескоп Герані» — найскладанейшы па сваёй канструкцыі тэлескоп, які таксама з'яўляўся адным з самых магутных радыётэлескопаў. Яго навуковыя адкрыцці і тэорыі ўлучаюць яго тэорыю і разлікі па метадзе вялікіх падвойных люстраных антэн з нерухомым сферычным галоўным люстэркам, тэорыю і раўнанні дыфракцыі электрамагнітнага поля на шчылінах (апертурах) розных канфігурацый, радыёгалаграфію — метад вызначэння палі ў прасторы па вымярэннях комплекснага поля паблізу выпрамяняльных ці рассейвальных аб'ектаў, метад блізкіх і далёкіх вымярэнняў параметраў антэн і рассейвальных аб'ектаў, тэорыю дыфракцыі поля на краях антэны пры асвятленні часткі галоўнай апертуры і заснаванне навуковага кірунку антэннай метралогіі.
Некаторыя публікацыі Вопросы расчета сферических двухзеркальных антенн — Радиотехника и электроника, т.19, N1, с. 3—12., Москва, 1964. Пятиметровая сферическая антенна миллиметрового диапазона — Сб. «Антенны», вып. 4, с. 3—15, «Связь», Москва, 1968. Зеркальный радиотелескоп Геруни. АС N 1377941 от 01.11.87 (приоритет от 02.01.86). The First Radio-Optical Telescope. Trans. of the Sixth International Conference on Antennas and Propagation ICAP-89, pp. 540–546, IEEE-URSI, UK, 1989.
Галерэя
Спасылкі
Война во Вьетнаме выиграна благодаря армянским радиофизикам Действительные члены НАН Армении — академик Парис Геруни Мисакович На сайте Государственного инженерного университета Армении Некролог
Катэгорыя:Фізікі СССР