Таццяна Андрэеўна Бандарчык (, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларуская .

Біяграфія У 1920 годзе на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драматычны гурток «Крыніца», дзе паставіла п'есу Янкі Купалы «Паўлінка» і выканала галоўную ролю. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе.

Працавала ў тэатрах: Беларускім дзяржаўным (цяпер імя Янкі Купалы, да 1921 года), Беларускім драматычным імя Якуба Коласа ў 1926-48 гадах, драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе ў 1949-56 гадах, Бабруйскім вандроўным у 1956-67 гадах.

Творчасць Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найбольш каларытныя характары стварыла ў беларускай драматургіі: Паланея («Прымакі» Янкі Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Якуба Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Маці («Ірынка» Кузьмы Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» Пятра Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» Кандрата Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» Андрэя Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» Пятра Васілеўскага).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Постаці Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча