Мхіта́р Герацы́ (; сярэдзіна XII—пачатак XIII стагоддзя) — армянскі лекар XII стагоддзя, армянскі класік сярэднявечнай медыцыны, аўтар знакамітай «Суцяшэнні пры ліхаманках», трактатаў, энцыклапедычных прац, у якіх ён закрануў хірургію, дыету і псіхатэрапію.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе ГерRichard G. Hovannisian, Simon Payaslian Armenian Cilicia, Mazda Publishers, 2008, стр. 281Antranig Chalabian Armenia after the coming of Islam, 1999, стр. 287 (Хой). Навучальна-педагагічную медыцынскую дзейнасць праходзіў у Кілікійскай Арменіі. У 1184 годзе напісаў знакаміты трактат «Суцяшэнне пры ліхаманках». Быў добра знаёмы з грэка-эліністычнай, рымскай, візантыйскай, персідскай і арабскай класічнай медычнай літаратурай. Яго працы ўлучалі псіхатэрапію, хірургію, дыеталогію і фітатэрапію. Герацы падтрымваў прагрэсіўную навуку пра адзінства арганізма. Разглядаў чалавека ў цеснай сувязі з прыродай, падкрэсліваў велізарны ўплыў навакольнага асяроддзя на ўзнікненне хвароб, у прыватнасці ліхаманкі. Высунуў тэорыю цвіцення гумораў пры інфекцыйных захворваннях. Пры прызначэнні вянознага кровапускання прапанаваў строга ўзгадняцца з сіламі хворага. Скурныя поры разглядаў як дыхальныя і не рэкамендаваў змазванне скуры рознымі масламі, што шырока практыкавалася ў тую эпоху. Пры лячэнні сухотаў вялікае значэнне надаваў палепшанаму харчаванню. Звярнуў увагу на асаблівую катэгорыю хвароб, якія з'яўляюцца прафесійнымі захворваннямі — ліхаманку ў шклавараў і іншых працоўных, праца якіх злучаная з агнём. Ён жа першым паказаў на значную станоўчую ролю музыка-тэрапіі і ў цэлым псіхатэрапіі ў палёгцы пакут псіхічнахворых. Мхітар Герацы тэарэтычна абгрунтаваў, што высокая тэмпература з'яўляецца вынікам унутраных змен у арганізме, што з'яўлялася рэвалюцыйнай ідэяй для сярэднявечнай медыцыны. Праца «Суцяшэнне пры ліхаманках» упершыню апублікаваная ў 1832 годзе ў Венецыі, у 1908 годзе выдадзена на нямецкай мове, у 1955 годзе на рускай мове.
Памяць У Ерэване ўсталяваны бронзавы бюст Герацы Мхітару (праца скульптара Т. Мірзаян). Заснавана Медаль Мхітара Герацы за заслугі ў развіцці аховы здароўя Рэспублікі Арменія, высокапрафесійную практычную працу ў гэтай вобласці, а таксама значную дабрачынную дзейнасць. Барэльеф «Лекар Мхітар Герацы» (Зала пасяджэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, Ерэван, 1958, гіпс, скульптар А. Сарксян) Імя Герацы прысвоена дзяржаўнаму мед. універсітэту.
Катэгорыя:Асобы XII стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя Сярэднявечча Катэгорыя:Вучоныя XII стагоддзя Катэгорыя:Медыкі паводле алфавіта