Міністр замежных спраў Польшчы () — міністэрская пасада ў Савеце Міністраў Рэспублікі Польшчы, кіраўнік міністэрства замежных спраў Польшчы. Пасада заснавана 26 лістапада 1917, як кіраўнік дэпартамента палітычных спраў. Цяперашні міністр замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі з 16 лістапада 2015.

Спіс міністраў замежных спраў

Міністры замежных спраў Каралеўства Польшчы (1916—1918) Войцех Раствароўскі (26 лістапада 1917 — 27 лютага 1918) — дырэктар дэпартамента палітычных спраў; Януш Радзівіл (4 красавіка — 23 кастрычніка 1918) — дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента; Станіслаў Гламбінскі (23 кастрычніка — 4 лістапада 1918) — міністр знешніх спраў.

Міністры замежных спраў II Польскай Рэспублікі (1918—1939) Леан Васілеўскі (17 лістапада 1918 — 16 студзеня 1919); Ігнацы Ян Падзярэўскі (16 студзеня — 9 снежня 1919); Уладзіслаў Урублеўскі¹ (13 — 16 снежня 1919); Станіслаў Патак (16 снежня 1919 — 9 чэрвеня 1920); Яўстафій Сапега (23 чэрвеня 1920 — 24 мая 1921); Ян Домбскі¹ (24 мая — 11 чэрвеня 1921); Канстанцін Скірмунт (11 чэрвеня 1921 — 6 чэрвеня 1922); Габрыэль Нарутовіч (18 чэрвеня — 14 снежня 1922); Аляксандр Скшыньскі (16 снежня 1922 — 26 мая 1923); Марыян Сэйда (28 мая — 27 кастрычніка 1923); Раман Дмоўскі (27 кастрычніка — 14 снежня 1923); Караль Бертоні¹ (19 снежня 1923 — 19 студзеня 1924); Маўрыцы Замойскі (19 студзеня — 27 ліпеня 1924); Аляксандр Скшыньскі (27 ліпеня 1924 — 5 мая 1926); Каэтан Дзяржыкрай-Мараўскі¹ (10 — 15 мая 1926); Аўгуст Залескі (15 мая 1926 — 2 лістапада 1932); Юзаф Бэк (2 лістапада 1932 — 30 верасня 1939).

Міністры замежных спраў польскага ўрада ў выгнанні (1939—1945) Аўгуст Залескі (30 верасня 1939 — 25 ліпеня 1941); Эдвард Рачынскі (22 жніўня 1941 — 14 ліпеня 1943); Тадэвуш Ромер (14 ліпеня 1943 — 24 лістапада 1944); Адам Тарноўскі (29 лістапада 1944 — 5 ліпеня 1945).

Міністры замежных спраў Польскай Народнай Рэспублікі (1944—1989) Эдвард Асубка-Мараўскі (21 ліпеня 1944 — 2 мая 1945); Вінцэнты Жымоўскі (2 мая 1945 — 5 лютага 1947); Зыгмунт Мадзялеўскі (6 лютага 1947 — 20 сакавіка 1951); Станіслаў Скшашэўскі (20 сакавіка 1951 — 27 красавіка 1956); Адам Рапацкі (27 красавіка 1956 — 22 снежня 1968); Стэфан Ендрыхоўскі (22 снежня 1968 — 22 снежня 1971); Стэфан Альшоўскі (22 снежня 1971 — 2 снежня 1976); Эміль Войташак (2 снежня 1976 — 24 жніўня 1980); Юзаф Чырак (24 жніўня 1980 — 21 ліпеня 1982); Стэфан Альшоўскі (21 ліпеня 1982 — 12 лістапада 1985); Марыян Ажахоўскі (12 лістапада 1985 — 17 чэрвеня 1988); Тадэвуш Аляхоўскі (17 чэрвеня 1988 — 9 верасня 1989).

Міністры замежных спраў III Польскай Рэспублікі (з 1989) Кшыштаф Скубішэўскі (12 верасня 1989 — 25 кастрычніка 1993); Анджэй Аляхоўскі (26 кастрычніка 1993 — 6 сакавіка 1995); Уладзіслаў Барташэўскі (7 сакавіка — 22 снежня 1995); Дарыюш Расаці (29 снежня 1995 — 31 кастрычніка 1997); Браніслаў Гэрэмак (31 кастрычніка 1997 — 30 чэрвеня 2000); Уладзіслаў Барташэўскі (30 чэрвеня 2000 — 19 кастрычніка 2001); Уладзімеж Цімашэвіч (19 кастрычніка 2001 — 5 студзеня 2005); Адам Даніэль Ротфельд (5 студзеня — 31 кастрычніка 2005); Стэфан Мелер (31 кастрычніка 2005 — 9 мая 2006); Ганна Фатыга (9 мая 2006 — 16 лістапада 2007); Радослаў Сікорскі (16 лістапада 2007 — 22 верасня 2014); Гжэгаж Схетына (22 верасня 2014 — 16 лістапада 2015); Вітальд Вашчыкоўскі (16 лістапада 2015 — н.ч.)

¹ выконваючы абавязкі

Гл. таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы Візавыя патрабаванні для грамадзян Польшчы

Спасылкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшчы

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Польшчы Катэгорыя:Знешняя палітыка Польшчы * Польшча