Лодзьскі ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Лодзі (Польшча).
Гісторыя Універсітэт быў заснаваны ў 1945 годзе на базе педінстытута (1921—1928), Вышэйшай школы эканамічных навук (1924—1928) і аддзялення Свабоднага польскага ўніверсітэта (1928—1939). На сённяшні дзень універсітэт мае 12 факультэтаў і гэта адна з найлепшых ВНУ краіны. У 2007 годзе ўніверсітэт патрапіў у спіс 500 найлепшых навучальных устаноў свету паводле рэйтынгу часопісу The Times.
На цяперашні момант (2008) ва ўніверсітэце навучаецца 42 500 студэнтаў і працуе 3827 выкладчыкаў.
Факультэты
Факультэт біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя (Wydział Biologii i Ochrony Środowiska; спецыяльнасці: біялогія, навакольнае асяроддзе) Факультэт хіміі (Wydział Chemii; спецыяльнасць: хімія) Факультэт эканомікі і сацыялогіі (Wydział Ekonomiczno-Socjologiczny; спецыяльнасці: эканоміка, фінансы і банкаўская справа, інфарматыка і эканаметрыя, сацыялогія, міжнародныя зносіны) Факультэт філалогіі (Wydział Filologiczny; спецыяльнасці: бібліятэчная справа, англійская філалогія, германская філалогія, класічная філалогія, польская філалогія, раманская філалогія, славянская філалогія, руская філалогія з элементамі ўкраінскай мовы і культуры, культуралогія) Факультэт філасофіі і гісторыі (Wydział Filozoficzno-Historyczny; спецыяльнасці: гісторыя, гісторыя мастацтва, археалогія, этналогія, філасофія) Факультэт фізікі і дастасаванай інфарматыкі (Wydział Fizyki i Informatyki Stosowanej; спецыяльнасці: фізіка, інфарматыка) Факультэт матэматыкі і інфаматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki; спецыяльнасці: інфарматыка, матэматыка) Факультэт геаграфічных навук (Wydział Nauk Geograficznych; спецыяльнасць: геаграфія) Педагагічны факультэт (Wydział Nauk o Wychowaniu; спецыяльнасці: псіхалогія, педагогіка) Факультэт кіравання і права (Wydział Prawa i Administracji; спецыяльнасці: права, кіраванне) Факультэт міжнародных і палітычных зносін (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politologicznych; спецыяльнасці: паліталогія, міжнародная паліталогія, міжнародныя зносіны) Факультэт менеджменту (Wydział Zarządzania; спецыяльнасці: маркетынг, менеджмент)
Іншая інфамацыя З самага пачатку існавання ўніверсітэту кіраўніцтва клапацілася пра супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ, якое працягваецца і зараз. Пры ўніверсітэце працуе Вышэйшая школа польскай мовы, дзе вучацца больш за 300 замежных студэнтаў, каб атрымаць дыплом і магчымасць паступіць у польскія ВНУ бясплатна.
Таксама ўніверсітэт вядомы сваёй бібліятэкай, якая займае другое месца сярод усіх бібліятэк Польшчы.
Літаратура CD: Guidebook. Адкукацыя за мяжой. — Мінск, люты 2005.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Wydział Prawa i Administracji UŁ