Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хвінявічы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Накрышкаўскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Накрышкі. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр перанесены ў вёску Парэчча, сельсавет перайменаваны ў Парэцкі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 20 сакавіка 1990 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Хвінявічы.
13 ліпеня 2007 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты — Гузні, Дзямянаўцы, Ліпічанская Пушча, Чырвоны Бор, Шаршні, Яблынька — ліквідаванага Дзямянавецкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района . 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты — Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі, Руда Яварская — ліквідаванага Рудаяварскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области . З 1 снежня 2019 года ў склад Парэцкага сельсавета з Беліцкага сельсавета Лідскага раёна была перададзена вёска КарытніцаС 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район.
Склад Парэцкі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў: Агароднікі — вёска. Аляксандравічы — вёска. Вялікая Воля — вёска. Ганчары — вёска. Гузні — вёска. Гута — вёска. Дзямянаўцы — вёска. Дубраўка — вёска. Жыбарты — вёска. Капці — вёска. Карытніца — вёска. Каўпінскія — вёска. Латышы — вёска. Ліпічанская Пушча — вёска. Навасёлкі — вёска. Навікі — вёска. Нагорнікі — вёска. Накрышкі — вёска. Парэчча — вёска. Разважжа — вёска. Раманавічы — вёска. Руда Яварская — вёска. Русакі — вёска. Хвінявічы — аграгарадок. Чырвоны Бор — вёска. Шаршні — вёска. Яблынька — вёска.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1281 чалавек, з іх 88,8 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 2,6 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1299 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слонімскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе