Salmo trutta aralensis — рыба сямейства ласасёвых, самая ўсходняя форма прахадной кумжа. Вадзілася ў Аральскім моры і на рацэ Амудар'я. Цела валькаватае, афарбоўка серабрыстая, пераходзячая ў цёмна-шэрую, Луска дробная, шчыльна сядзіць. Даўжыня да 1 метра, вага да 14 кілаграмаў. Прахадная рыба; для размнажэння ідзе ў Амудар'ю. Размнажэнне асенне-зімовае, пры тэмпературы вады 3-13 °C. Каштоўная прамысловая рыба. Падвід заўсёды быў рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу Казахстана, у канцы XX стагоддзя, верагодна, знік.

Падвід блізкі да Salmo trutta caspius, адрозненні ўключалі меншы лік пазванкоў і больш буйную галаву.

Літаратура

Аральский лосось в Энциклопедическом словаре (dic.academic.ru/dic.nsf/es/69128/АРАЛЬСКИЙ_ЛОСОСЬ) Аральская кумжа. // С. Н. Баккал. Редкие животные нашей страны. Наука. Ленингр. отд-ние, 1989. С. 105.

Катэгорыя:Ласасёвыя Катэгорыя:Рыбы Азіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1908 годзе Катэгорыя:Жывёлы на марках