Барон Кілмарнок з Кілмарнока ў графстве Эйршыр у Шатландыі — спадчынны тытул у сістэме Пэрства Злучанага каралеўства.
Гісторыя Тытул барона Кілманрока быў створаны 17 чэрвеня 1831 года для Уільяма Хэя, 18-га графа Эррола (1801-1846). Гэта было адраджэнне баронства Кілмарнок, апошнім носьбітам якога быў Уільям Бойд, 4-й граф Кілмарнок (1704-1746), які быў пазбаўлены тытула ў 1746 годзе. Тытул барона Кілмарнока заставаўся дадатковым тытулам графаў Эррол да смерці ў 1941 годзе Джасліна Віктара Хэя, 22-га графа Эррола (1901-1941). Графскі тытул, які мог перадаваць мужчынскім і жаночымі нашчадкам, атрымала ў спадчыну яго дачка і адзінае дзіця, Дыяна Дэніз Хэй, 23-я графіня Эррол (1926-1978). Баронскі тытул, які мог быць успадкаваны толькі нашчадкамі мужчынскага полу, атрымаў Гілберт Алан Роўлэнд Хэй, 6-ы барон Кілмарнок (1903-1975), малодшы брат 22-га графа Эррола. У тым жа годзе 6-й барон Кілмарнок прыняў прозвішча «Бойд» замест прозвішча «Хэй». Па стане на 2013 год носьбітам тытула з’яўляўся яго малодшы сын, Робін Джордан Бойд, 8-ы барон Кілмарнок (нар. 1941), які змяніў свайго старэйшага брата ў 2009 годзе.
Бароны Кілмарнок — спадчынныя правадыры шатландскага раўніннага клана Бойд.
Бароны Кілмарнок (1831) 1831-1846: Уільям Джордж Хэй, 18-й граф Эррол, 1-ы барон Кілмарнок (21 лютага 1801 — 19 красавіка 1846), старэйшы сын Уільяма Хэя, 17-га графа Эррола (1772-1819) 1846-1891: Маёр Уільям Гары Хэй, 19-й граф Эррол, 2-й барон Кілмарнок (3 траўня 1823 — 3 снежня 1891), адзіны сын папярэдняга 1891-1927: Чарлз Гор Хэй, 20-й граф Эррол, 3-й барон Кілмарнок (7 лютага 1852 — 8 ліпеня 1927), другі сын папярэдняга 1927-1928: Палкоўнік Віктар Александр Хэй, 21-й граф Эррол, 4-ы барон Кілмарнок (17 кастрычніка 1876 — 20 лютага 1928), старэйшы сын папярэдняга 1928-1941: Джаслін Віктар Хэй, 22-й граф Эррол, 5-ы барон Кілмарнок (11 траўня 1901 — 24 студзеня 1941), старэйшы сын папярэдняга 1941-1975: Гілберт Алан Роланд Бойд, 6-ы барон Кілмарнок (15 студзеня 1903 — 15 траўня 1975), малодшы брат папярэдняга 1975-2009: Алістэр Айвор Гілберт Бойд, 7-ы барон Кілмарнок (11 мая 1927 — 19 сакавіка 2009), старэйшы сын папярэдняга 2009 — цяперашні час: Робін Джордан Бойд, 8-ы барон Кілмарнок (нар. 6 чэрвеня 1941 г.), малодшы брат папярэдняга Спадчыннік тытула: шаноўны Сайман Джон Бойд (нар. 29 кастрычніка 1978), старэйшы сын папярэдняга Спадчыннік спадчынніка: Люсьен Майкл Бойд (нар. 13 чэрвеня 2007), адзіны сын папярэдняга.
Гл. таксама Клан Бойд Граф Эррол Граф Кілмарнок
Літаратура Kidd, Charles, Williamson, David (editors). Debrett's Peerage and Baronetage (1990 edition). New York: St martin's Press, 1990
Спасылкі Leigh Rayment's Peerage Pages thepeerage.com
Катэгорыя:Бароны Злучанага каралеўства