Мо́рзіна (Му́рзіна) — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Гваздова, у басейне ракі Полюшка.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,29 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на захадзе пад лесам.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна