Юстын Мурашка (?, в. Маркаўцы, Вішнеўская воласць, Вілейскі павет — ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія Да беларускага руху далучыўся ў 1909 годзе. Да 1917 году працаваў у беларускіх арганізацыя Петраграда. Сябар Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У 1918 годзе ў якасці прадстаўніка ўваходзіў у склад Рады БНР. Удзельнік Першага усебеларускага сходу.
У чэрвені 1919 — абраны сакратаром Прэзідыума Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Сябра Беларускай вайсковай камісіі. Пасля 1920 году жыў у Заходняй Беларусі.
У 1928 годзе балатаваўся ў польскі сойм па выбарчым спісе «Беларускія сяляне і работнікі» на чале з Янкам Станкевічам.
У лістападзе 1941 году быў бурмістам Ашмян, дзе арганізаваў беларускае школьніцтва і адміністрацыю. Пасля далучэння Ашмян да Літвы, быў бурмістрам у ВаложынеПад знакам Пагоні. Успаміны , Язэп Малецкі. На нейкі час быў арыштаваны паліцыяй па даносу польскага падполляІх лёсы звязаны з Вільняй , Сямён Шарэцкі. Пасля 1944 — з'ехаў на Захад.
У 1949 годзе браў удзел у Першым сусветным з'ездзе беларускай эміграцыі.
Літаратура Кароткі нарыс беларускага пытаньня (пер з польск.). Менск: Логвінаў, 2009. С.274, нататка 627. Юстын Мурашка. (На 30-я ўгодкі сьмерці.) «Беларус», № 305, кастрычнік 1982, с. 3—4. Кастусь Калоша
Катэгорыя:Беларускі калабарацыянізм Катэгорыя:Постаці Ашмян Катэгорыя:Постаці Валожына