Саўляжо́ры — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 4 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Відзы, у басейне ракі Дрысвята.
Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
Ляжыць на ўскраіне леса, з поўначы прымыкае разараная тэрыторыя. На захадзе злучана ручаём з возерам без назвы, на ўсходзе выцякае ручай у возера Казённае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты