Беляне́ц — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мяніца (Полацкі раён), у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,064 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 1,6 м, сярэдняя — 0,91 м. Даўжыня берагавой лініі 1,24 км. Аб’ём вады ў возеры 0,06 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. На поўначы па ручаі, які злучае возера з ракой Ушача, забалочаная пойма.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна