Стаўрыказаўр () — манатыпны род тэраподаў позняга трыясавага перыяду з сямейства HerrerasauridaeNesbitt, S. J., Smith, N. D., Irmis, R. B., Turner, A. H., Downs, A., and M. A. Norell. 2009. , адзін з першых дыназаўраў планеты. Адзіны від у родзе — Staurikosaurus pricei.
Паходжанне назвы Радавое імя дыназаўра «стаўрыказаўр» звязана з назвай сузор'я Паўднёвы Крыж, намаляванага на гербе Бразіліі і бачнага толькі ў Паўднёвым паўшар'і, як сведчанне рэдкіх знаходак дыназаўраў у Паўднёвым паўшар'і. Відавае імя pricei прысвечана бразільскаму палеантолагу Л. І. Прайсу (), які знайшоў шкілет стаўрыказаўра.
Апісанне Стаўрыказаўр жыў у карнійскім веке верхняга трыясавага перыяду, каля 225 млн гадоў таму. Ён дасягаў даўжыні 2,25 м і вышыні 80 см і важыў каля 30 кгGrillo, O. N. and Azevedo, S. A. K. (2011). . Адзіная знаходка стаўрыказаўра вельмі не поўная: складаецца з большай часткі хрыбетніка, фрагментаў ног і ніжняй сківіцы. Рэстаўрацыя стаўрыказаўра выконвалася зыходзячы са здагадкі, што дыназаўр на світанку эпохі не мог быць вельмі складаным і мець вузкаспецыялізаваныя органы. Таму стаўрыказаўра малююць звычайна з простымі пяццю пальцамі пярэдніх і задніх канечнасцяў"Staurikosaurus.. Аднак знойдзеных фрагментаў дастаткова, каб судзіць аб тым, што стаўрыказаўр быў даволі хуткім драпежнікам.
Катэгорыя:Дыназаўры Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Дыназаўры трыясавага перыяду