BMW E38 — прадстаўніцкі аўтамабіль кампаніі BMW. Дэбютаваў у чэрвені 1994 года, змяніўшы 2-е пакаленне 7-й серыі BMW E32. Мадэль характэрная тым, што BMW упершыню ўсталявала ў свае аўтамабілі прадстаўніцкага класа дызельныя рухавікі. Мадэль выпускалася аж да канца 2001 года, калі ёй на змену прыйшла новая «сямёрка» BMW E65/E66 2002 мадэльнага года. Агульны аб'ём продажаў склаў 340 242 аўтамабіліAuto Katalog, 2003 edition, p. 312. Лічбы ўключаюць толькі вытворчасць ранніх E65..
Апісанне мадэлі З нагоды дэбюту мадэлі Е38 шмат супярэчнасцяў, паказваюцца розныя даты пачатку вытворчасці. Афіцыйны анонс і старт продажу BMW анансавала ў пачатку красавіка 1994 года, хоць да гэтага года 7-ка ў кузаве Е38 ўжо выпускалася больш за паўгодаhttp://wenku.baidu.com/view/1fd71c350b4c2e3f572763c9.html###http://www.e38registry.org/e38-production-numbers/.
Існуюць наступныя варыянты гэтай мадэлі: 728i, 730i, 735i (былі недаступныя ў ЗША і Канадзе), 740i і 740iL (V8), флагманскі 750i V12 і дызельныя варыянты 725tds, 730d і 740d (былі недаступныя ў ЗША і Канадзе).
Мадэль зведала значныя змены як у знешнім выглядзе, так і пад капотам. Дызайн шмат у чым быў вызначаны папярэднім кузавам Е32 (звонку) і некаторымі дэталямі ўнутры. Дызайн салона пасля стаў прататыпам для пятай серыі ў кузаве Е39 (паменшаная копія). Эксклюзіўныя варыянты мадэлі былі таксама прадстаўлены ў падоўжаных кузавах: 740iL і 750iL (колавая база падоўжаная на 140 мм) і яшчэ больш расцягнуты лімузін L7 (колавая база падоўжаная на 390 мм, мелася штатная зачыняючаяся перагародка паміж вадзіцелем і пасажырамі). У канцы 1998 года кузаў зведаў невялікі рэстайлінг.
Мадэлі 740iL і 750iL таксама выпускаліся ў лёгкабраніраваным выкананні Protection (клас B4). Таксама на базе 740iL ці 750iL існуе версія бранявік (выкананне Security, клас B6 або B7).
У тэхнічным аснашчэнні мадэль ступіла далёка наперад. Асабліва гэта тычыцца электронных сістэм. Упершыню былі ўкаранёны такія сістэмы, як адаптыўная аўтаматычная каробка перадач (AGS) і сістэма дынамічнай стабілізацыі руху (DSC).
Тэхнічныя характарыстыкі Мадэль Тып рухавіку Рабочы аб'ём, см3 Тып Цыл Клап Магутнасць, к.с пры хв−1 Круцільны момант, Нм пры хв−1 Разгон 0-100 км/г Макс. хуткасць, км/г Дыяметр цыліндра, мм Ход поршня, мм Ступень сціску Сістэма ўпрыску Гады выпуску Бензінавыя маторы 728i M52B28 2793 R 6 24 193/5300 280/3500 8,6 227 84,0 84,0 10,2 Motronic 08/1995–08/1998 728i M52TUB28 2793 R 6 24 193/5500 280/3500 8,6 227 84,0 84,0 10,2 Motronic 08/1998–10/2001 730i M60B30 2997 V 8 32 218/5800 290/4500 8,3 235 84,0 67,6 10,5 Motronic 06/1994–08/1995 735i M62B35 3498 V 8 32 235/5500 320/3800 7,6 244 84,0 78,9 10,0 Motronic 01/1996–08/1998 735i M62TUB35 3498 V 8 32 238/5800 345/3800 8,2 243 84,0 78,9 10,0 Motronic 08/1998–10/2001 740i M60B40 3982 V 8 32 285/5800 400/4500 6,9 250 89,0 80,0 10,0 Motronic 06/1994–08/1995 740i M62B44 4398 V 8 32 286/5400 420/3600 6,8 250 92,0 82,7 10,0 Motronic 08/1995-08/1998 740i M62TUB44 4398 V 8 32 286/5400 440/3600 6,8 250 92,0 82,7 10,0 Motronic 08/1998-10/2001 750i M73B54 5379 V 12 24 326/5000 490/3900 6,6 250 85,0 79,0 10,0 Motronic 12/1994–10/2001 Дызельныя маторы 725tds M51D25TU 2497 R 6 12 143/4800 280/2200 11,4 206 80,0 85,8 22,0 DDE 04/1996–08/1998 730d M57D30 2926 R 6 24 184/4000 390/2500 9,2 227 84,0 88,0 18,0 DDE 08/1998–04/2000 730d M57D30 2926 R 6 24 193/4000 410/2500 8,9 220 84,0 88,0 18,0 DDE 04/2000–10/2001 740d M67D40 3901 V 8 32 245/4000 560/2500 8,4 242 84,0 88,0 18,0 DDE 05/1999–10/2001
Продаж +Цана на BMW Е38 у Германіі ў 1995 годзеМадэльРухавікМагутнасцьМаксімальная хуткасцьРазгон да 100 км/г Расход паліваЦана730i29972182358.310.892.000 DM730iL29972182358.310.8102.000 DM740i39822862506.911.8105.500 DM740iL39822862507.411.5120.000 DM750iL53793262506.611.9148.000 DM
У кіно
Мадэль 735iL/750iL ў фільмах: «Перавозчык»
У фільме Фрэнк Марцін (Перавозчык) даволі дакладна ідэнтыфікуе сваю машыну як BMW 735iL 1999 года. У каментары на DVD Джэйсан Стэтхэм сцвярджае, што машына з’яўляецца BMW 750iL 1999 з ручной каробкай перадач і рухавіком V12. Запальванне машыны не працавала без уводу трохзнакавага кода на клавіятуры. Машыну Фрэнка, BMW 735iL узрываюць людзі Уол-стрыт. Наўзамен Фрэнк забірае Mercedes-Benz W140 з гаража Уол-стрыт.
Мадэль 740 у фільмах: «Дрэнны Санта», «Аферысты Дзік і Джэйн», «Шоў пачынаецца», «Гульня»
Мадэль 750 у фільмах: «Паміж анёлам і дэманам», «Заўтра не памрэ ніколі», «Рок-н-рольшчык», «Закладніца 2», «Бумер»
BMW Alpina B12 На базе BMW 750i у 1995 годзе Alpina распрацавала мадэль B12 5.7 з аб'ёмам 5,7 літраў, 284 кВт (386 к. с.), з 1999 года (рэйстайлінг) den Alpina B12 6.0 з аб'ёмам у 6 літраў, 315 кВт (428 к. с.). Гэтая мадэль,у параўнанні з аўтамабілямі, якія пастаўляюцца BMW, не мела электроннага абмежавання хуткасці на адзнацы 250 км/г, а максімальная хуткасць складала 280 і 291 км/г адпаведна.
Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х E38 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі