Георгій Канстанцінавіч Гаранскі (, г.  — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне машынабудавання і тэхнічнай кібернетыкі. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (Масква, 1993)Горанский, Георгий Константинович (доктор технических наук ; 1912—1999) .

Біяграфія Скончыў БПІ ў 1938 годзе. У 1938—1939 гг. працаваў канструктарам на заводзе імя С. М. Кірава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1955 гг. дэкан механічнага факультэта, прарэктар Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1955—1957 гг. інжынер СКБ завода аўтаматычных лінійГаранскі Георгій Канстанцінавіч.

З 1957 года ў АН БССР. У 1957—1960 гг. в.а. дырэктара Інстытута машыназнаўства, у 1960—1963 гг. намеснік дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі. З 1963 г. намеснік дырэктара вылічальнага цэнтра Інстытута матэматыкі АН БССР. У 1965—1970 гг. дырэктар Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР.

Навуковая дзейнасць З 1970 года працаваў па праблеме аўтаматызацыі тэхналагічнага праектавання. Распрацаваў асновы тэорыі комплекснай аўтаматызацыі і механізацыі зборачнай вытворчасці, тэорыі праектавання і разліку эксплуатацыі аўтаматызаваных станочных ліній і станкоў-аўтаматаў. Стварыў метады прадстаўлення і кадавання інфармацыі аб машынабудаўнічых дэталях, алгарытмы пошуку праектных рашэнняў з выкарыстаннем табліц адпаведнікаў і праграмавання на іх аснове лагічных задач, якія ўзнікаюць пры аўтаматычным праектаванні.

Навуковыя працы Працы ў галіне аўтаматызацыі тэхналагічнай вытворчасці ў машынабудаванні. Аўтар Больш 210 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій. К теории автоматизации инженерного труда. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962. Расчет режимов резания при помощи электронно-вычислительных машин. Мн.: Госиздат БССР, 1963. Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. — Мн., 1970 (в соавт.) Автоматизированные системы технологической подготовки производства в машиностроении. М.: Машиностроение, 1976 (в соавт.). Технологическое проектирование в комплексных автоматизированных системах подготовки производства. М.: Машиностроение, 1981 (совм. с Э. Л. Бендеровой). Кодирование информации о машиностроительных деталях в автоматизированных системах технологического проектирования. Минск: БелНИИНТИ, 1989

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1944 г., 1985), Чырвонай Зоркі (1945), медалямі.

Спасылкі

Георгій Канстанцінавіч Гаранскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ