Сцяпан Шнэк (псеўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі; , в. Лядна, , Мінская губерня, Расійская імперыя (сёння — Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — , , Аўстралія) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі. Бацька пісьменніка Уладзіміра Шнэка.

Біяграфія У 1930—1936 гадах з невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Затым кіраваў Домам палітпрасветы ў Чыце Забайкальскай ваеннай акругі. У 1938 годзе выключаны з партыі і звольнены з арміі.

Восенню 1939 года вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся з сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе.

У 2-ю сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў службу парадку ў Слуцку, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны па Слуцкай акрузе. Вясной 1944 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Радаслава Астроўскага. Пасля ад’езду з Беларусі праз некаторы час прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады.

Пасля вайны, некаторы час працаваў у Францыі, потым з сям’ёй жыў у лагерах для перамешчаных асоб (DP) у Германіі. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча (Ватэнштэт)Максімюк, Я. — С. 39.. 20 мая 1950 года прыехаў у Аўстралію, па прыбыцці ў Мельбурн адразу адпраўлены з сям’ёй у часовы лагер перамешчаных асоб (DP) каля . Спачатку працаваў у Сіднеі (Новы Паўднёвы Уэльс), потым пераехаў да сям’і ў МельбурнШнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, с., л. іл. — С. 333—334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.. Трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦРГардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Са спасылкай на: Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара..

Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псеўданімам Янка Нясцерпны.

Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствамЮрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум… — С. 503.. Пахаваны на беларускай дзялянцы (каля Мельбурна).

Сям’я Жанаты з Яўгеніяй Даўгалевіч, яны мелі 3 дзяцей: Уладзіміра Шнэка Алега Шнэка Ліну Шнэк

Творы Сцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16): Народны нумар. — С. 240—248. — ISSN 1392-9682. Перадрук: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; БІНІМ; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, с. — С. 502—516. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1. Узброеная Случчына: Да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны // Беларускі Рэзыстанс. — 2004. — № 1. — С. 43 — 57.Успаміны захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 11. Арк. 1 — 16. «Этранжэ» (Урыўкі з прыватнага ліста) // Беларускае слова. — 1949. — № 10 (11). — 12 кастрычніка. — С. Перадрук: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 138—140.

Крыніцы

Літаратура Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., л. іл. — С. 2455. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Гардзіенка Н. С. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, с., л. іл. — С. 440. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1. Трагедыя адной беларускай сям’і // Бацькаўшчына. — 1952. — № 13 (92). — 30 сакавіка. — С. 4.

Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі Катэгорыя:Імігравалі ў Германію з Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Імігравалі ў Аўстралію з Беларусі