Анатоль Фёдаравіч Дзюбко (1923 — 2009) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вяліка Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Анатоль Дзюбко нарадзіўся 15 снежня 1923 года ў вёсцы Горваль (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе. У ліпені 1941 года Дзюбко быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча. З лістапада таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах. Быў паранены. Да жніўня 1944 года лейтэнант Анатоль Дзюбко камандаваў батарэяй 589-га лёгкага артылерыйскага палка 78-й лёгкай артылерыйскай брыгады 27-й артылерыйскай дывізіі прарыву 10-й гвардзейскай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронта. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Латвійскай ССР.

29 жніўня 1944 года, калі назіральны пункт атрылерыстаў і стралковае падраздзяленне апынуліся у акружэнні на паўночным захадзе ад горада Мадана, Дзюбко прыняў камандаванне на сябе і арганізаваў кругавую абарону. Калі вораг ужо знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад яго месцазнаходжання, Дзюбко выклікаў агонь дывізіёна на сябе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Анатоль Дзюбко быў удастоены вызокага звання Героя Савецакга Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5463.

Пасля заканчэння вайны Дзюбко працягнуў службу ў Савецкй Арміі. У 1945 годзе скончыў Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. У 1976 годзе у званні палкоўніка Дзюбко быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінске, працаваў інжынерам КБ завода імя Арджанікідзэ. Памер 24 верасня 2009 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, ордэнам «За службу радзіме ва Узбронеых Сілах СССР» 3-й ступені, шэрагам медаляў.

Памяць

Імем Героя названа адна з вуліц у Рэчыцы (Гомельская вобласць). Материлы, прысвечаныя Герою, захоўваюцца ў Рэчыцкім краязнаўчым музеі.

Літаратура

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска