Раман Мсціславіч Галіцкі (пасля 1160 — ) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).

Біяграфія

Сын уладзіміра-валынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.

У 1168—70 князь наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.

Зноскі

Літаратура

https://www.academia.edu/resource/work/175780587

Катэгорыя:Князі валынскія Катэгорыя:Князі галіцка-валынскія Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Ізяславічы Валынскія