Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.
Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай; арачная ніша 2-га яруса запоўнена выявай свяціцеля Мікалая. З тыльнага фасада выступае ніжэйшая пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1903 год у Беларусі Катэгорыя:Першамайская (Бярозаўскі раён)