Блашчы́тнік (, ) — былая вёска ў Селецкім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Пад гэтай назвай было два паселішчы — Блашчытнік Малы і Блашчытнік 2.
У Блашчытніку Малым, паводле перапісу 1917 года — 8 двароў, 51 жыхар. Ва ўрочышчы Блашчытнік 2, станам на 1909 год — 3 двары, 16 жыхароў.
У 1978 годзе жыхары з абедзюх вёсак пераехалі ў іншыя населеныя пункты. Вёскі зняты з улікуРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
Вядомыя асобы Уладзімір Аляксандравіч Шпакоўскі — беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (1986). Аляксандр Канстанцінавіч Журык — службовец, член УКП(б).
Крыніцы
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794—1991. Т. I—III Краязнаўчы праект