Казялу́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казялужжа.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Небытаўскага сельсавета.

30 чэрвеня 1966 года цэнтр Небытаўскага сельсавета Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў вёску Казялужжа, сельсавет перайменаваны ў Казялужскі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, населеныя пункты Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня перададзеныя ў склад Дварышчанскага сельсавета, а Куравое — у склад Велікаборскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 92,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе