Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1911 г. з дрэва на месцы храма 1700 г.Материалы по истории и географии Дисненского и Виленского ўездов. Витебск, 1896. С. 148; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, «Дело церкви м. Переабродье».

Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана крыжовай у плане аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: працяглы прамавугольны ў плане прытвор-бабінец, папярочны аб'ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над фасадамі надбудавана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Пераброддзе