Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха (, , БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся 19 студзеня 1956 года ў г. Мінску.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Хірургія»; вочную аспірантуру на кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры; дырэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне насельніцтва і справах моладзі.

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», шэрагам юбілейных медалёў.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання