Мікалай Леанідавіч Самасейка (, , РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1959 года ў г. Маскве (РСФСР).
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Працаваў суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда; старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.
Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае траіх дзяцей.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі