Эдуа́рд Міха́йлавіч Шпіле́ўскі (нар. , в. Скобраўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), дацэнт. Ганаровы прафесар Мангольскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія У 1956 годзе скончыў Мар’інагорскую СШ № 1Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе застаўся працаваць выкладчыкам. Дэкан фізічнага факультэта БДУ (1979—1986).

Навуковая дзейнасць Вобласць навуковых зацікаўленасцяў: фізіка цвёрдага цела, матэрыялазнаўства, фізіка тонкіх плёнак, дыфузія, фулерэны, кампазіцыйныя матэрыялы, гісторыя фізікі.

Аўтар 290 навуковых прац і метадычных дапаможнікаў. Ім падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Літаратура Физический факультет. ― Минск, 2008.

Спасылкі Шпілеўскі, Эдуард Міхайлавіч

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Мангольскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мар’інагорскай школы № 1 Катэгорыя:Дэканы фізічнага факультэта БДУ