Валянціна Іосіфаўна Жураўская (, , Данецкая вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзілася 7 жніўня 1959 года ў г. Шахцёрску Данецкай вобласці (УССР).
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, метадыст па выхаваўчай рабоце, настаўнік этыкі і псіхалогіі сямейнага жыцця.
Працоўную дзейнасць пачала пашыўшчыкам 3-га разраду Мінскай скургалантарэйнай фабрыкі імя В. У. Куйбышава. Працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю гэтай фабрыкі; майстрам вытворчага навучання, інжынерам першай катэгорыі, старшым майстрам, намеснікам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце вышэйшага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча лёгкай прамысловасці № 43 г. Мінска; дырэктарам сярэдняй школы № 38 г. Мінска; дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці».
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Постаці Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці