Сярге́й Яўге́навіч Але́йнікаў (нар. , ) — савецкі і беларускі футбаліст, быў прызнаны найлепшым беларускім футбалістам XX стагоддзя ў 2003 годзе.

Кар’ера іграка Па ігравым амплуа — паўабаронца. Выступаў за клубы «Дынама» (Мінск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989), «Ювентус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы), «Лечэ» (Італія) (1990/1991—1992/1993, 29 матчаў у Серыі A), «Гамба Осака» (Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў), «Адэвольд» (Удэвала, Швецыя) (1996, 5 матчаў). Пазней выступаў у аматарскіх італьянскіх клубах «Карыльяна» (Серыя C2) (1997/98) і «Ананьі Фантана» (Серыя D) (1998/99, ігрок/трэнер)

У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. У еўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. У 1992—1994 выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).

Кар’ера трэнера У сезоне 1998/99 трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (Серыя D). У сезоне 2000/01 — «Пантэдэру» (Серыя D). У 2003 годзе (да мая) — галоўны трэнер «Тарпеда-Металург» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 года — галоўны трэнер у падмаскоўным клубе «Віднае». З снежня 2003 года — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Каперціна, Італія. Трэнер у філіяле футбольнай акадэміі клуба «Ювентус» у Лечэ (з 2005 года). З чэрвеня 2007 года па 2008 трэнер італьянскай каманды «Крас» (6-ы дывізіён чэмпіянату Італіі). У 2011—2012 паўторна ўзначальваў гэты клуб.

У сакавіку 2014 быў прызначаны галоўным трэнерам каманды літоўскай А Лігі «Дайнава»Сергей Алейников возглавил литовскую "Дайнаву". Але справы «Дайнавы» ў чэмпіянаце пайшлі вельмі дрэнна — яна надзейна замацавалася на апошнім месцы без аніводнага ачка. У выніку ў маі 2014 Алейнікаў па сваёй ініцыятыве пакінуў алітускі клубФутбол. Сергей Алейников покинул "Дайнаву".

Дасягненні Чэмпіён СССР 1982, фіналіст Кубка СССР 1987, Віцэ-чэмпіён Еўропы 1988 Уладальнік Кубка Італіі 1990. Уладальнік Кубка УЕФА 1990. удзельнік чэмпіянату Еўропы 1992, чэмпіянатаў свету 1986 і 1990. Лаўрэат прызоў за адзін з самых хуткіх галоў на чэмпіянаце свету 1986 (матч СССР — Венгрыя, 4-я хвіліна) і чэмпіянаце Еўропы 1988 (матч СССР — Англія, 3-я хвіліна). Выступаў за зборную свету супраць зборнай Бразіліі ў матчы, прысвечаным 50-годдзю Пеле (Мілан, 1990 год). 7 разоў уваходзіў у спісы лепшых футбалістаў СССР. Тры разы прызнаваўся футбалістам года ў Беларусі (1984, 1986, 1988). Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Па выніках апытання да 50-годдзя УЕФА быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі за 50 гадоў. У гонар футбаліста заснаваны Клуб Сяргея Алейнікава, у склад якога ён уваходзіць.

Крыніцы

Літаратура Алейников С. Е., Беленький Д. И. И жизнь, и слёзы, и футбол… — Мн., 1992.

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па футболе Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Ігракі ФК Ананьі Катэгорыя:Ігракі ФК Карыльяна Катэгорыя:Ігракі ФК Адэвольд Катэгорыя:Ігракі ФК Гамба Осака Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Італіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Дайнава Катэгорыя:Трэнеры ФК Крас Катэгорыя:Трэнеры ФК Віднае Катэгорыя:Трэнеры ФК Масква Катэгорыя:Трэнеры ФК Пантэдэра Катэгорыя:Трэнеры ФК Ананьі Катэгорыя:Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Італіі