Asterinidae — сямейства марскіх зорак атрада .
Апісанне У асноўным невялікія марскія зоркі, плоскія зверху і з вельмі кароткімі прамянямі, якіх звычайна пяць, але бывае і больш. Край цела тонкі і ўтвораны невыразнымі, малюсенькімі краявымі пласцінкамі.
Глыбакаводныя віды могуць быць буйнейшыя, напрыклад, прадстаўнікі роду Anseropoda могуць перавышаць 45 см у дыяметры.
Лад жыцця і размнажэнне Большасць відаў невялікія і адносна ўтойлівыя: хаваюцца пад камянямі і ў расколінах скал. Некалькі відаў могуць размнажацца бясполым шляхам часткамі ўласнага цела, што павялічвае іх рэпрадуктыўны патэнцыял. Таму некаторыя віды родаў Meridiastra і Aquilonastra могуць раптам з’яўляцца ў акварыумах, калі туды выпадкова патрапіць адзіная лічынка. Некаторыя віды могуць вырабляць на свет маленькіх марскіх зорак, абыходзячы лічынкавую стадыю, напрыклад, Asterina panceri.
Харчаванне Большасць відаў сілкуюцца фрагментамі ежы і водарасцей або бактэрыяльнага мата, якія пакрываюць субстрат, выварочваючы на іх страўнік (распаўсюджаны спосаб харчавання ў марскіх зорак). А некаторыя віды, такія як Stegnaster inflatus, прыўздымаюцца на кончыках шчупальцаў, чакаюць ахвяру, якая залезе ў гэты «прытулак», і хапаюць яе.
Месцы пражывання Сустракаюцца амаль ва ўсіх морах свету, ад глыбокіх западзін да прыбярэжнай паласы і ад палюсоў да тропікаў.
Класіфікацыя Гэтае сямейства ўключае каля 21 рода і 116 відаў паводле O’bil Loughlin & Waters (2004) , але World Asteroidea Database сцвярджае, што яно ўключае ў сябе 150 відаў у 25 родаў.
Прыводзіцца сістэматыка сямейства паводле World Asteroidea Database:
Ailsastra O’Loughlin & Rowe, 2005 Allopatiria Verrill, 1913 Anseropoda Nardo, 1834 Aquilonastra O’Loughlin in O’Loughlin & Waters, 2004 Asterina Nardo, 1834 Asterinides Verrill, 1913 Asterinopsis Verrill, 1913 Callopatiria Verrill, 1913 Cryptasterina Dartnall & al. 2003 Disasterina Perrier, 1875 Indianastra O’Loughlin in O’Loughlin & Waters, 2004 Kampylaster Koehler, 1920 Manasterina H.L. Clark, 1938 Meridiastra O’Loughlin, 2002 Nepanthia Gray, 1840 Paranepanthia Fisher, 1917 Parvulastra O’Loughlin in O’Loughlin & Waters, 2004 Patiria Gray, 1840 Patiriella Verrill, 1913 Pseudasterina Aziz & Jangoux, 1985 Pseudonepanthia A.H. Clark, 1916 Pseudopatiria O’Loughlin in O’Loughlin & Waters, 2004 Stegnaster Sladen, 1889 Tegulaster Livingstone, 1933 Tremaster Verrill, 1880 Ctenaster L. Agassiz, 1836 Desmopatiria Verrill, 1913
Катэгорыя:Марскія зоркі Катэгорыя:Сямействы ігласкурых