Арты́к () — горад на паўночным захадзе Арменіі, размешчаны ў марзе Шырак за 105 км на паўночны захад ад Ерэвана. Праз горад праходзіць чыгунка з Мараліка да Гюмры, па якой штодзённа, два разы на суткі курсіруюць у абодва кірункі прыгарадныя электрацягнік Гюмры — Пемзашэн, а таксама ажыўлены грузавы рух.
Наваколлі горада багатыя на радовішчы будаўнічых матэрыялаў (ружовага туфу, пемзы, мармуру). Артыкскае радовішча туфу — найбуйнейшае на тэрыторыі былога СССР.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Арменіі Катэгорыя:Населеныя пункты марза Шырак Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1939 годзе