Арэо́л ( ад — залаты вянок) у оптыцы — светлавы фон вакол відарысу аптычнага выпрамянення пры назіранні вокам або рэгістрацыі прыёмнікам святла. Выяўляецца пры рассеянні святла на малыя вуглы часціцамі асяроддзя, праз якое праходзіць святло. Істотна ўплывае на раздзяляльную здольнасць фатаграфічных матэрыялаў і люмінесцэнтных экранаў.
У фатаграфіі Арэол у фатаграфіі — неаднастайнае пачарненне на негатыве вакол відарысу блішчастых або надзвычай кантрасных дэталяў аб’ектаў. Утвараецца прамянямі святла, рассеянага на мікракрышталях галоіднага серабра ў фотаслоі, а таксама прамянямі, якія прайшлі праз фотаслой і адбіліся ад глянцавай асновы фотаматэрыялу. Для змяншэння арэолу на які-небудзь бок гэтай асновы наносяць проціарэольны слой святлопаглынальнага рэчыва.
Літаратура
Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Фотатэрміны