Ра́ніца вясны́ — карціна беларускага мастака Уладзіміра Кудрэвіча (1884—1957), напісаная ў 1924 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 101 × 79,5 см85-годдзе Першай Усебеларускай выстаўкі 1925 года. віртуальная выстаўка .

Гісторыя «Раніца вясны» была напісана 1924 годзе. Упершыню была экспанавана на Першай Усебеларускай выстаўцы 1925 года ў Мінску.

Савецкія крытыкі пабачылі «суб'ектывізм», «стылізацыю», што ўсё тут «губляецца ў яркіх мігатлівых мазках», што мастак «захапляецца запушчанымі куточкамі прыроды». Пазней было адзначана: «Творчае спаборніцтва, аб'ектыўная крытыка савецкага гледача, уважлівае вывучэнне твораў перадзвіжнікаў дапамаглі У.Кудрэвічу стаць на шлях рэалістычнага мастацтва. Ён спаліў шмат сваіх пуантылістычных эцюдаў, а палатно „Млын у Крупцах“ паклаў на падлогу ў парозе замест палавіка»Як расказаць пра «сваё»… № 52 (1178) 27.12.2014 — 02.01.2014 г.

У канцы Вялікай Айчыннай вайны карціна была знойдзена савецкімі салдатамі ў спустошаным Мінску, у кінутымі фашыстамі, недабудаваным будынку ЦК КПБГісторыя музея . Карціна «Раніца вясны» — адзіны твор Уладзіміра Кудрэвіча 1920-х гадоў, які захаваўся пасля Вялікай Айчыннай вайны. Астатнія «імпрэсіяністычныя» палотны былі знішчаны самім мастаком ці загінулі падчас вайныВ. Кудревич «Утро весны» .

Карціна выклікала незадавальненне крытыкі амаль да 1960-х гг. Толькі у 1992 годзе яна са сховішча зноў трапіла ў асноўную экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Апісанне Твор адпавядае радаснаму натхненню і аптымізму 1920-х гадоў. Мастак надае здавалася б выпадкова абранаму матыву сімвалічны настрой. Гай, якая зіхаціць каштоўнымі блікамі ад кветак, расы, ранішняга святла, паказвае адчуванне прыўзнятага стану душы майстра. На першым плане пахіленая бярозка — знак смутку. Але кірунак нахілу — ад левага ніжняга вугла ў правы верхні — як вядома, выклікае мажорны настрой і несвядомае адчуванне ўздыму і росту. Карціна, відаць, адлюстроўвае не сапраўднае месца з вельмі танклявымі бярозамі, якія маюць высачэзныя кроныСяргей Харэўскі. 100 твораў мастацтва ХХ ст.: Уладзімер Кудрэвіч. Раніца вясны.

У гэтай карціне адчуваецца ўплыў французскіх імпрэсіяністаў, якімі ў тыя гады захапляўся но толькі Кудрэвіч, аўтарытэтам якога ў мастацтве з'яўляўся Поль Сезан.

Мастак імкнецца перадаць пленэрны настрой, выкарыстоўвае прыёмы пуантылізму, аднаго з накірункаў імпрэсіянізму. Адбываецца спектральнае, а не механічнае, змяшэнне колераў, якое дае ні з чым не параўнальны эфект дрыготкага ззяння, надматэрыяльнасці, большае сапраўднасці ва ўяўленні гледача, чым гэта ёсць у сапраўднасці. Кудрэвічава манера лёгкая і імпульсіўная. Прыдуманыя дрэвы ў прыдуманым паветры складеныя з чатырох колераў — зялёнага, блакітнага, жоўтага і сіняга ў іх бясконцым калейдаскапічным судачыненні. Кропкі колераў то спалучаюцца звонкім дакрананнем, то разбягаюцца ў далёкай свежай і новай імжы, што пакуль не набрыняла сонцам і летнім скварам.

Катэгорыя:Пейзажы Катэгорыя:Карціны Уладзіміра Кудрэвіча Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь