Іле́к (, ) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, самы буйны левабярэжны прыток Урала.

Даўжыня ракі 623 км, плошча вадазбору 41,3 тыс.км². Сярэднегадавы расход вады 39,8 м³/с (за 112 км ад вусця). Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 1569 м³. Рака ўтвараецца на паўночна-заходніх схілах гор Мугаджар пры зліцці рэк Караганда і ЖарыкИлек // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Ілек мае шырокую, добра распрацаваную даліну з двума надпойменнымі тэрасамі. Рэчышча разгалінаванае. Замярзае рака ў другой палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў другой палове красавіка.

Прытокі: Малая Пясчанка, Вялікая Пясчанка, Карабутак, Тамды, Іккырашан, Сарак-Салды і інш.

На Ілеку размешчаны гарады Кандыагаш, Алга, Актабэ, Соль-Ілецк.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Повалишникова Е. С. Илек // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Акцюбінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Урала