У артыкуле даюцца звесткі аб складзе Савета Міністраў Беларускай ССР/Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Вячаслава Кебіча, які дзейнічаў у чэрвені 1990 — ліпені 1994 гадоў (апошні Савет Міністраў Беларускай ССР і першы ўрад пасля абвяшчэння Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года № 193-XII «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»).
У адпаведнасці са структурай Савета Міністраў Беларускай ССР, зацверджанай пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 ліпеня 1990 года № 126-XII, у склад Савета Міністраў уваходзілі Старшыня Савета Міністраў, яго намеснікі, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў, кіраўнік справамі Савета Міністраў. У яго склад уваходзілі па пасадзе (без прыняцця спецыяльных дакументаў) начальнікі Беларускай чыгункі, Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі і Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб'яднання.
Склад Савета Міністраў Пасля даты прызначэння або вызвалення ад пасады членаў Савета Міністраў стаіць нумар адпаведнага пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР/Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў (з 1994 года — Кабінета Міністраў) або ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (адзначаны ў заўвагах).
Пры скасаванні міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў спецыяльныя дакументы аб вызваленні ад пасады міністраў і старшыняў дзяржаўных камітэтаў не прымаліся. Члены Савета Міністраў, даты вызвалення ад пасады якіх не пазначаны, дзейнічалі на момант адстаўкі ўрада (іх паўнамоцтвы спыняліся з моманту прызначэння ў новым складзе ўрада іх жа або іншых асоб).
Члены ўрада размешчаны ў спісе ў храналагічным парадку па даце іх прызначэння. Вячаслаў Францавіч Кебіч — Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 23 чэрвеня 1990 года, № 60-XII) Уладзіслаў Сяргеевіч Пілюта — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 131-XII — 12 сакавіка 1992 года № 1510-XII) Фёдар Пятровіч Сянько — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 132-XII — 28 мая 1991 года, № 816-XII), Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню (16 ліпеня 1990 года, № 132-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 20 лютага 1991 года № 618-XII Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню ператвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР) Уладзімір Іванавіч Бародзіч — Міністр транспарту Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 133-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 года № 2172-XII Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь скасавана) Ніна Мікалаеўна Мазай — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 134-XII — 28 мая 1991 года, № 818- XII) Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па эканоміцы і планаванню (16 ліпеня 1990 году, № 135-XII — 21 лютага 1991 года, № 627-XII), Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 21 лютага 1991 года, № 627-XII) Мікалай Трафімавіч Каўко — Кіраўнік Справамі Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 16 ліпеня 1990 года, № 136-XII) Станіслаў Васілевіч Брыль — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 16 ліпеня 1990 года, № 137-XII) Сцяпан Пятровіч Янчук — Міністр фінансаў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 138-XII — 18 жніўня 1994 года, № 18) Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў — Міністр унутраных спраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 139-XII — 25 студзеня 1994 года, № 2716-XII) Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч — Міністр культуры Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 140-XII — 9 снежня 1993 года, № 2627-XII) Міхаіл Іванавіч Дзямчук — Міністр народнай адукацыі Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 141-XII — 28 мая 1991 года, № 819-XII), Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 28 мая 1991 года , № 819-XII) Валерый Гур’евіч Ціхіня — Міністр юстыцыі Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 142-XII — 21 лютага 1991 года, № 623-XII) Георгій Андрэевіч Маркоўскі — Міністр лясной гаспадаркі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 143-XII — 10 жніўня 1994 года, № 35) Пётр Кузьміч Краўчанка — Міністр замежных спраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 144-XII) Васіль Сцяпанавіч Казакоў — Міністр аховы здароўя Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 145-XII — 24 кастрычніка 1994 года, № 131) Мікалай Цімафеевіч Гулёў — Міністр лёгкай прамысловасці Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 146-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь скасавана) Іван Міхайлавіч Грыцук — Міністр сувязі і інфарматыкі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 1994 года № 18 — Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 147-XII — 8 верасня 1994 года, № 51) Мікалай Стэфанавіч Якушаў — Міністр хлебапрадуктаў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 148-XII — 1 лістапада 1994 года, № 613) Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі — Міністр Беларускай ССР (17 ліпеня 1990 года, № 149-XII — 21 лютага 1991 года, № 625-XII), Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (21 лютага 1991 года, № 625-XII — 28 кастрычніка 1994 года, № 146) Аляксей Аляксеевіч Шахновіч — Міністр воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Беларускай ССР (17 ліпеня 1990 года, № 150-XII — 28 мая 1991 года, № 817-XII), Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (28 мая 1991 года, № 817-XII — 23 красавіка 1992 года № 1623-XII) Тамара Фёдараўна Крутаўцова — Міністр сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 151-XII — 26 студзеня 1993 года, № 2125-XII) Іосіф Аркадзьевіч Антановіч — Міністр мантажных і спецыяльных будаўнічых работ Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 152-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ Рэспублікі Беларусь скасавана) Барыс Васілевіч Батура — Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (18 ліпеня 1990 года, № 153-XII) Мікалай Іванавіч Дубовік — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па паліву і газіфікацыі (18 ліпеня 1990 года, № 154-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па паліву і газіфікацыі скасаваны) Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорце (з 18 ліпеня 1990 года, № 155-XII) Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу (18 ліпеня 1990 года, № 156-XII — 3 снежня 1994 года, № 234) Уладзімір Валяр'янавіч Радкевіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па знешніх эканамічных сувязях (18 ліпеня 1990 года, № 157-XII — 16 чэрвеня 1994 года, № 456) Аляксандр Барысавіч Зуеў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы (з 18 ліпеня 1990 года, № 158-XII) Юрый Аляксандравіч Пуплікаў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па справах будаўніцтва (18 ліпеня 1990 года, № 159-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 20 лютага 1991 года № 618-XII Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па справах будаўніцтва ператвораны ў Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па архітэктуры і будаўніцтве), Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтву (21 лютага 1991 года, № 628-XII — 26 студзеня 1993 года, № 2124-XII) Анатоль Максімавіч Дарафееў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па экалогіі (18 ліпеня 1990 года, № 160-XII — 8 красавіка 1994 года, № 231), Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 8 красавіка 1994 года, № 231) Георгій Пятровіч Бадзей — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва (з 23 ліпеня 1990 года, № 169-XII) Іван Альбінавіч Кенік — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з 23 ліпеня 1990 года, № 170-XII) Мікалай Васілевіч Навіцкі — Міністр будаўніцтва Беларускай ССР (23 ліпеня 1990 года, № 171-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства будаўніцтва Рэспублікі Беларусь скасавана) Уладзімір Міхайлавіч Шэпель — Міністр Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (23 ліпеня 1990 года, № 172-XII — 16 студзеня 1992 года, № 1426-XII), Міністр рэсурсаў Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 1992 года, № 1426-XII — 15 чэрвеня 1994 года, № 452) Уладзімір Аляксандравіч Заламай — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (25 ліпеня 1990 года, № 178-XII — 12 сакавіка 1992 года № 1511-XII), Дзяржаўны сакратар па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з 24 красавіка 1992 года, № 1638-XII), Намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўны сакратар па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з 29 чэрвеня 1993 года, № 2450-XII) Уладзімір Пятровіч Дзем’яновіч — Міністр гандлю Беларускай ССР (25 ліпеня 1990 года, № 179-XII — 1 жніўня 1991 года, № 298) Мікалай Мікалаевіч Косцікаў — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 25 ліпеня 1990 года, № 180-XII), Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (25 ліпеня 1990 года, № 180 -XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні скасаваны) Аляксандр Рыгоравіч Сталяроў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанню (25 ліпеня 1990 года, № 181-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанню скасаваны; з 6 красавіка 1994 года, № 210) Анатоль Іванавіч Бутэвіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па друку (25 ліпеня 1990 года, № 182-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку скасаваны), Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 1992 года, № 1428-XII — 6 красавіка 1994 года, № 215), Міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (6 красавіка 1994 года, № 215 — 20 сакавіка 1996 года, № 115) Эдуард Іванавіч Шыркоўскі — Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР (30 кастрычніка 1990 году, № 369-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь выключаны з структуры Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь) Сцяпан Ільіч Шкапіч — начальнік Беларускай чыгункі (1990 год — 18 сакавіка 1993 года, № 158), Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (з 5 лютага 1993 года, № 2174-XII) Рыгор Канстанцінавіч Фёдараў — начальнік Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі (не пазней ад 1990 года, пераназначаны 13 лютага 1992 года № 82 — 2 красавіка 1993 года, № 201)