Ві́гры () — возера на тэрыторыі Вігерскага нацыянальнага парка ў Падляшскім ваяводстве Польшчы. Вялікая частка возера размешчана ў гміне Сувалкі Сувальскага павета; паўднёвая частка — у гміне Навінка Аўгустоўскага павета. Усходні бераг возера служыць мяжой паміж Сувальскім і Сейненскім паветамі.
Плошча возера па розных звестках складае ад 21,15Adam Choiński: Katalog jezior Polski. Cz. 2, Pojezierze Mazurskie. Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1991. ISBN 83-23203-99-7 да 21,183 км²Jerzy Jańczak (red.): Atlas jezior Polski. Tom III. Jeziora Pojezierza Mazurskiego i Polsku Południowej. Poznań: Bogucki Wydawnictwo Naukowe S.C., 1999, s. 58-59, 185. ISBN 83-88163-13-2., сярэдняя глыбіня ад 15,4 да 15,8 метраў, максімальная глыбіня ад 73 да 74,2 метраў. Возера Вігры належыць да самых глыбокіх (пятае месца ў краіне) і найбуйнейшых (10 месца) Польскіх азёр.
Спасылкі
Катэгорыя:Азёры Польшчы Катэгорыя:Азёры Падляскага ваяводства Катэгорыя:Сувальскі павет Катэгорыя:Аўгустоўскі павет