Абва́ра, паджога, пажога — рэдкая рошчына (баўтуха) для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Рабілі з пшанічнай ці жытняй мукі на вадзе, часта з дабаўленнем бурачнага альбо капуснага расолу, дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, тоўчанага драўніннага вугалю або сажы.

Такі працэс павялічваў трываласць чарапка і памяншаў яго порыстасць (водапранікальнасць), у выніку чаго вырабы набывалі плямістую афарбоўку або суцэльны налёт чорнага, шэрага, чорна-карычневага колеру. У некаторых мясцовасцях такая кераміка называлася «гартаваная», «рабая».

Абвара вядома з XII ст. па матэрыялах археалагічных раскопак на тэрыторыі Панямоння, Падзвіння, цэнтральнага рэгіёна Беларусі і ПадняпроўяЗдановіч, Н. І. Абвара / Н. І. Здановіч // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 12 — 13. — ISBN 978-985-11-0353-5..

У XIX — пачатку XX ст. выкарыстоўвалася галоўным чынам вясковымі ганчарамі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі.

Літаратура Абвара // — С. 12. Здановіч, Н. І. Абвара / Н. І. Здановіч // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 12 — 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Катэгорыя:Кераміка Катэгорыя:Народныя промыслы