Кіры́л Валянці́навіч Ру́ды (нар. , , БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, доктар эканамічных навук (2011), прафесар.

Біяграфія

У 2000 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Застаўся на кафедры фінансаў, дзе працаваў спачатку асістэнтам, пасля дацэнтам. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм выбару рэжыму абменнага курса» (навук. кіраўнік — Мікалай Заяц). У 2002 г. быў прызначаны намеснікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы. Быў стыпендыятам праграмы Фулбрайта, якая фінансуецца федэральным урадам ЗША. На працягу 4 месяцў стажыраваўся ў Чыкага. Працаваў над «планам фінансавай стабілізацыі краін СНД»Панкавец, З. Багданкевіч пра новага памочніка Лукашэнкі: «Талковы!» / Зміцер Панкавец // Наша Ніва. — 2013. — № 22 (811). — 12 чэрвеня. — С. 5..

З 2007 да 2012 гг. быў саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Са студзеня 2013 да чэрвеня 2013 гг. быў намеснікам генеральнага дырэктара ТАА «Бел-Хуавэй Тэхноладжыс».

Пасля быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаннях. З 2014 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 12 ліпеня 2016 да 30 студзеня 2020 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 12 июля 2016 г. № 266 «О назначении на должность» .

Валодае англійскай і кітайскай мовамі.

Сям’я Жанаты. Мае двух сыноў.

Спасылкі Старонка на сайце пасольства Беларусі ў Кітаі

Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ