Мінскі завод шасцерань — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шасцерань для прамысловых прадпрыемстваў РБ, вытворчасць запасных частак да трактароў «Беларус». Заснаваны ў 1952 годзе ў Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956 годзе.

Генеральны дырэктар — Сяргей Анатольевіч Аўраменка.

Гісторыя Датай заснавання завода лічыцца 25 красавіка 1952 года. У гэты дзень была выпушчана пастанова Савета Міністраў СССР № 2001 «Аб будаўніцтве Мінскага завода запасных частак».

1 красавіка 1970 года завод быў перайменаваны ў Мінскі завод шасцерань.

1 верасня 1981 года завод быў перайменаваны ў Вытворчае аб’яднанне «Мінсктрактаразапчастка» з філіяламі ў Лепелі і Смалявічах.

Згодна з загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь № 5 ад 14 снежня 1994 года ВА «Мінсктрактаразапчастка» было перайменавана ў Мінскі завод шасцерань.

Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2004 года Мінскі завод шасцерань быў уведзены ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод».

У цяперашні час завод налічвае каля 1800 супрацоўнікаўГісторыя прадпрыемства .

Санкцыі 27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць завода «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Гл. таксама Мінскі трактарны завод

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Мінскага завод шасцерань

Катэгорыя:Мінскі трактарны завод Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Трактарабудаўнічыя прадпрыемствы Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:1952 год у Мінску